Максіма Вінярскага пасадзілі на 5 сутак

Максім Вінярскі

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі асуджаны па абвінавачаньні ў «дробным хуліганстве».

Пасьля затрыманьня ён знаходзіўся ў Маскоўскім РУУС. Па словах прэс-сакратара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава, абставіны ягонага затрыманьня невядомыя. З РУУС патэлефанавалі ягонай маці і паведамілі, што Максім атрымаў 5 сутак арышту.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Павал Юхневіч паведаміў, што, магчыма, Максіма Вінярскага затрымалі ў цэнтры гораду падчас расклейваньня улётак з нагоды візыту Ўладзімера Пуціна.

Такія ўлёткі зьявіліся ў Менску напярэдадні візыту Пуціна


Праваабаронца Алеся Якубоўская паведаміла, што затрыманыя і асуджаныя да 5 сутак арышту Сіняк і Контуш. (Верагодна, вядзецца пра лідэраў нацыянал-бальшавіцкага руху Яўгена Контуша і Дзьмітрыя Сіняка, якіх затрымлівалі раней за вывальваньне вядра локшыны на ганак Белтэрадыёкампаніі). Контуша затрымалі ля пад’езду дому, дзе ён жыве.