Міжнародны трыбунал ААН у Гаазе 30 траўня вызначыў пакараньне 50 гадоў зьняволеньня для экс-прэзыдэнта Лібэрыі Чарльза Тэйлара, аднаго з самых жорсткіх дыктатараў сучаснасьці . Раней трыбунал прызнаў яго вінаватым у дапамозе ваенным злачынцам падчас грамадзянскай вайне ў Сьера-Леонэ.
На найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў Лібэрыі былы палявы камандзір, які распачаў у краіне грамадзянскую вайну, падняўся ў 1997 годзе, атрымаўшы на выбарах больш за 75 адсоткаў галасоў выбарнікаў. Легітымнасьць сваёй улады ён забясьпечыў вельмі вычварна і цынічна: агітацыя ў яго падтрымку праходзіла пад лёзунгам «Тэйлар забіў майго бацьку і маю маці, і я галасую за Чарльза Тэйлара». Ён быў скінуты ў 2003 годзе, уцёк у Нігерыю, аднак яго злавілі і аддалі суду.
У красавіку 2012 трыбунал прызнаў 64-гадовага Тэйлара вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасьці падчас кровапралітнай грамадзянскай вайны ў суседняй дзяржаве – Сьера-Леонэ. Ахвярамі гэтага канфлікту сталі дзясяткі тысяч чалавек. Масавыя забойствы, вычварныя катаваньні, канібалізм, згвалтаваньні, сэксуальнае рабства, прызыў у войска дзяцей, тэрор супраць мірнага насельніцтва і іншыя зьверствы – да ўсяго гэтага проста або ўскосна мае дачыненьне Чарльз Тэйлар, які стаў першым былым кіраўніком дзяржавы, асуджаным пасьля Другой сусьветнай вайны міжнародным судом.
Аб справе Тэйлара ў інтэрвію расейскай рэдакцыі Радыё Свабода разважае палітоляг, усходазнаўца Георгі Мірскі:
– Гэты працэс прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу. Наогул, калі судзяць дыктатараў, якія наламалі дроў, праславіліся бясчынствам і зьверствамі ў сваёй краіне, гэта заўсёды добры ўрок для іншых – трэба мець на ўвазе, што, жывучы такім жыцьцём, урэшце можна патрапіць на лаву падсудных. Наколькі гэта эфэктыўна – цяжка сказаць, але нават калі ёсьць нейкі хоць мінімальны шанец, што дзесьці ў нейкай краіне кіраўнік задумаецца, чым часам усё сканчаецца, то гэта ўжо добра. Можа быць, гэта зробіць нейкі стрымвальны ўплыў.
– Ці Тэйлар – першы афрыканскі дыктатар, які трапіў на лаву падсудных?
– Так, ён сеў на лаву падсудных першы, але там жа павінен быць і суданскі прэзыдэнт, які кіруе ў сваёй краіне і пляваць хацеў на ўсе пастановы ААН і міжнародных судоў. Калі б Тэйлар да гэтага часу быў прэзыдэнтам, ён бы ні пра што не турбаваўся, але яго зрынулі, таму ён зараз і сядзіць на лаве падсудных.
– Як вы лічыце, чаму так доўга ён змог пратрымацца ва ўладзе?
– Таму што ён выдатна разумеў, што трэба запалохаць людзей і паказаць ім, што ўсе яны – поўныя нікчэмнасьці, а яго самога ніхто пальцам не кране. Такія людзі – жорсткія, цынічныя, бязьлітасныя – наводзяць жах на людзей. Чалавек думае, што калі ён, не баючыся, можа казаць ад імя свайго выбарніка, што Тэйлар забіў тваіх маці і бацьку, а я за яго галасую, то ён абсалютна недасягальны. І так было! Трымаўся! У Тэйлара была свая сацыяльная база, былі ўзброеныя сілы, якім ён даваў магчымасьць рабунку. Гэта ж не ідэалёгія нейкая. Яго нельга назваць ні фашыстам, ні нацыяналістам – гэта крымінальны лідэр. Натуральна, ён даваў сваім людзям магчымасьць пажывіцца здабычай. Такія людзі як Тэйлар абуджаюць у тых, хто за імі ідзе, самыя цёмныя інстынкты. Бо заўсёды ёсьць нейкі адсотак людзей, якія ў звычайнай сытуацыі маглі б жыць ціхім, нармальным жыцьцём, але на вайне ў поўнай меры пачынаюць праяўляць садысцкія схільнасьці – можна рабаваць, можна забіваць, можна гвалтаваць, і яны так і робяць. Такое мы бачым на любой грамадзянскай вайне.
– Вельмі часта ў такіх краінах многія сумуюць і шкадуюць аб сваіх былых дыктатарах. Якое зараз стаўленьне да Тэйлара ў Лібэрыі?
– Такое здараецца ў краінах, дзе былі фашысцкія рэжымы. Празь нейкі час пасьля іх зьвяржэньня людзі сапраўды пачынаюць думаць, што было лепш. Вядомая гісторыя Італіі, дзе ўжо празь некалькі гадоў пасьля гібелі Мусаліні, людзі пачалі казаць «пры Мусаліні цягнікі хадзілі дакладна па раскладзе». У Іраку цяпер многія кажуць, што за Хусэйнам усё ж такі быў парадак. Гэта значыць, пры такіх рэжымах ёсьць толькі адна інстанцыя, якая праяўляе гвалт – гэта сама дзяржава. Яна можа праліваць кроў, ёй «паложана». А калі яна бурыцца, усё адбываецца паводле прынцыпу «хто мог, той і зьеў». У Лібэрыі ўсё некалькі інакш. Чарльз Тэйлар быў тыповы пахан, аб'ядноўваў вакол сябе аматараў пабясчынстваваць, парабаваць, пагуляць уволю. Але яму не ўдалося стварыць аўтакратычную, моцную, цэнтралізаваную дзяржаву зь нейкай хоць бы бачнасьцю парадку, хай нават фашысцкага. Вось таму Тэйлар урэшце і пацярпеў крах.