Эўрапейскія аглядальнікі камэнтуюць маючыя адбыцца першыя замежныя візыты Ўладзімера Пуціна пасьля яго вяртаньня ў Крэмль.
Як падае францускае агенцтва France Presse, выбар Пуціным маршруту свайго першага замежнага турнэ на гэтым тыдні — Менск — Бэрлін — Парыж — выглядае досыць сымбалічным. З аднаго боку — сталіца адной з тых былых савецкіх рэспублік, якія моцна залежаць ад Масквы, з другога — дзьве магутныя эўрапейскія дзяржавы, ключавыя эканамічныя партнэры Расеі.
Францускія аглядальнікі таксама мяркуюць: тое, што Пуцін самай першай з замежных дзяржаваў наведвае Беларусь, якую ў Злучаных Штатах называюць «апошняй дыктатурай Эўропы», — гэта свайго роду выклік Вашынгтону. Нядаўна расейскі кіраўнік адмовіўся ехаць на форум G8, і падобны жэст на тле напружанасьці вакол ПРА ў Эўропе можна ацэньваць як «разьлік з мэтай выказаць пэўную пагарду да ЗША».
Як адзначае француская La Tribune, тое, што Пуцін замест Вашынгтону пажадаў накіравацца ў Менск, дэманструе, па-першае, пахаладненьне паміж Масквою і Захадам, а па-другое — падтрымку Крамлём свайго маленькага суседа, чыя кіраваная эканоміка перажывае цяжкі крызіс. У сваю чаргу, празваны «апошнім эўрапейскім дыктатарам» Аляксандар Лукашэнка, апынуўшыся ў дыпляматычнай ізаляцыі, шчасьлівы прыняць свайго расейскага калегу. Масква пастаўляе Менску свой газ па коштах у два разы ніжэйшых за тыя, што плаціць Украіна. Беларусь атрымлівае шчодрыя пазыкі ад расейскіх дзяржбанкаў. У адказ Аляксандра Лукашэнку просяць рабіць тое, што ён пакуль рабіць адмаўляецца, а менавіта — прыватызаваць шэраг прамысловых актываў.
Францускія аглядальнікі адзначаюць, што пры канцы мінулага году Расея, Беларусь і Казахстан дамовіліся ўтварыць Эўразійскі эканамічны зьвяз — праект накшталт Эўразьвязу, які мае на мэце сабраць краіны былога СССР.
Што да выбару двух іншых пунктаў пуцінскага турнэ — Бэрліну ды Парыжу, то, паводле France Presse, тут можна ўбачыць наступны мэсыдж: двухбаковыя стасункі зь Нямеччынай і Францыяй для Расеі важнейшыя, чым з Эўразьвязам як адзіным эўрапейскім блёкам. Зразумела, гэтыя краіны Пуцін разглядае як важных энэргетычных партнэраў і ключавых палітычных гульцоў.
Адной з галоўных тэмаў перамоваў у Бэрліне ды Парыжы будзе крызіс у Сырыі, тым больш што заходнія краіны спрабуюць аказаць ціск на Расею, каб тая заняла жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да прэзыдэнта Башара аль-Асада. З канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Ёахімам Гаўке будуць абмеркаваныя пытаньні гандлёвых адносінаў, энэргетыкі і крызісу ў эўразоне. Прыкладна тыя ж пытаньні будуць узьнятыя ў Парыжы з прэзыдэнтам Франсуа Аландам. Аналітыкі, аднак, выказваюць сумнеў, што скептычны францускі лідэр-сацыяліст будзе зачараваны сваім расейскім калегам.
«Малаверагодна, што Пуцін і Аланд стануць сябрамі. Аднак абодва бакі могуць гуляць на сваім антыамэрыканізьме», — цытуе France Presse намесьніка дырэктара Інстытуту ЗША і Канады ў Маскве Віктара Крамянюка.