З 1 чэрвеня гэтага году беларусы будуць болей плаціць за жыльлёва-камунальныя паслугі, паведамляе БЕЛТА. Цяпер сям’я з трох чалавек, якая жыве ў звычайнай двухпакаёвай кватэры плошчай 48 квадратных мэтраў, узімку аддасьць «за кватэру» 216 тысяч рублёў, а ўлетку — амаль 138 тысяч.
Адпаведная пастанова была прынятая Саветам Міністраў 28 траўня 2012 году. Па інфармацыі беларускага ўраду беларусы кампэнсуюць менш за 13% выдаткаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка ў гэтым годзе ўжо выказваўся пра недапушчальнасьць падвышэньня «камуналкі»: «Штогод гэта робіцца на 5 даляраў, але ня больш. Гэта трэба засвоіць».