Жыхары 5 краін эўразоны, уключна з Грэцыяй, ня лічаць адзіную валюту станоўчым фактарам для эканомік сваіх краін, але, тым ня менш, не гатовыя вярнуцца да ранейшых нацыянальных валют. Пра гэтыя вынікі апытаньня, праведзенага ў сакавіку-красавіку міжнародным сацыялягічным агенцтвам Pew, піша New York Times --> http://www.nytimes.com/2012/05/29/business/global/euro-isnt-loved-but-poll-shows-little-desire-to-drop-it.html?_r=1&ref=pewresearchcenter .
Апытаньне было праведзенае ў Нямеччыне, Францыі, Італіі, Гішпаніі і Грэцыі, якія ўваходзяць у эўразону, і Вялікабрытаніі, Польшчы і Чэхіі, якія не ўваходзяць (у кожнай — па тысячы чалавек). Насельніцтва гэтых краін складае тры чвэрці насельніцтва краін Зьвязу.
Хаця многія эўрапейцы не ў захапленьні ад супольнай валюты, яны мяркуюць, што выхад з эўразоны можа яшчэ больш пагоршыць становішча.
«Эўрапейцы разумеюць, што адмова ад эўра будзе як скачок у цемру», — адзначыў дырэктар аддзелу міжнародных эканамічных настрояў Pew Брус Стоўкс.
Грэцыя — першы кандыдат на тое, каб пакінуць эўразону. І менавіта ў гэтай краіне значны адсотак удзельнікаў апытаньня сьцьвярджаў, што іх краіна была аслабленая эўрапейскай эканамічнай інтэграцыяй. Аднак парадокс: ізноў жа менавіта ў Грэцыі назіраецца самая высокая падтрымка сяброўства ў эўразоне — 71% апытаных.
Самую нізкую падтрымку захаваньню эўра прадэманстравалі італьянцы — усяго 52% апытаных выказаліся на карысьць захаваньня адзінай валюты.
Нягледзячы на крах грэцкай эканомікі, доля грэкаў, якія сказалі, што эўра — гэта «добрая рэч» склала 46%. У Італіі толькі 30% назвалі эўравалюту «добрай рэччу», і толькі 31% у Францыі. У Польшчы на тое самае пытаньне станоўча адказалі 48% рэспандэнтаў (63% у 2009 годзе), у Чэхіі — 28% (45% у 2009 годзе).
Увосень 2011 году, паводле апытаньня агенцтва Eurobarometer, 53% па ўсёй Эўропе выказваліся на карысьць адзінай валюты, у параўнанні з 63% вясной 2007 году, да пачатку сусьветнага фінансавага крызісу.
З прычыны праблемаў апошніх гадоў вобраз Эўразьвязу крыху пабляк сярод насельніцтва краін-новых сябраў Зьвязу: ў Польшчы толькі 48% сказалі, што ЭЗ — гэта «добрая рэч», у параўнанні з 63% ў 2009 годзе. У Чэхіі падтрымка ўпала да 28% з 45% у 2009 годзе.
Удзельнікі апытаньня выказалі найбольшую павагу канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель. Толькі ў Грэцыі, адносіны якой зь Нямеччынай рэзка пагоршыліся на фоне крызісу, палітыку Мэркель падтрымалі ўсяго 14% рэспандэнтаў, у астатніх краінах паказчык перавышаў 50%.
У астатніх 7 краінах менавіта Грэцыя і грэцкія палітыкі набралі менш за ўсё балаў.
«Пазыцыя спадарыні Мэркель, падобна, прымаецца за адзіны пункт адліку, калі гаворка заходзіць пра стабільнасьць Але расьце і крытычнае стаўленьне да яе», — адзначыў дэпутат Эўрапарлямэнту, палітоляг Рафаль Тшаковскі.
Колькасьць немцаў, якія выступаюць за даваньне дапамогі праблемным дзяржавам, павялічылася па меры паглыбленьня крызісу. Вясной 2010 году за гэтую дапамогу выказваліся 42% немцаў, цяпер — 49%. А ў Францыі назіраецца процілеглая карціна: у гэтым годзе ў падтрымку захадаў дапамогі выказаліся 44% апытаных, тым часам як 2 гады таму іх было 53%.
«Цяпер, ва ўмовах эканамічнага спаду, людзі вельмі зьбянтэжаныя і, здаецца, гэта ўплывае на іх гатовасць дапамагчы адзін аднаму».