25 гадоў таму, 28 траўня 1987 году 18-гадовы грамадзянін Заходняй Нямеччыны Матыяс Руст пераляцеў на маленькім самалёце Cessna-172 з Гамбургу праз Хэльсынкі ў Маскву і прызямліўся на Краснай плошчы.
Руста арыштавалі, і ён правёў 432 дні ў маскоўскай турме. У вачах шмат якіх грамадзян СССР ён зрабіўся героем, які паказаў, што Савецкая імпэрыя не такая ўсемагутная, як яе малявала прапаганда. У канцэртнай праграме культавага рок-гурту «Уліс» тады зьявілася песьня «Пан Руст» на словы Фэлікса Аксёнцава.
У жніўні 1988 году Руст быў памілаваны савецкімі ўладамі і высланы на Радзіму.
Газэта «Більд» нагадвае пра наступствы палёту Руста: «Тагачасны кіраўнік КПСС і дзяржавы Міхаіл Гарбачоў звольніў 200 генэралаў, міністра абароны Сяргея Сакалова і камандуючага супрацьпаветранымі сіламі Аляксандра Калдунова. Абодва былі праціўнікамі палітыкі Гарбачова, які скарыстаўся гэтай нагодай, каб пазбавіцца прыхільнікаў жорсткага курсу, якія выступалі супраць перабудовы і мадэрнізацыі СССР, ініцыяванай Гарбачовым». Газэта піша, што Руст сваім палётам фактычна «прысьпешыў канец халоднай вайны».
29 траўня ў Бэрліне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі пра Руста з удзелам самога героя, які апошнія 25 гадоў мала кантактаваў з журналістамі. У кнізе сабраныя аповеды Руста пра сваё жыцьцё, запісаныя і пракамэнтаваныя журналістам Эдам Штулерам.
Часопіс «Штэрн» нядаўна аплаціў наведваньне Рустам Масквы і ўзяў у яго інтэрвію, дзе ён кажа, пра два эпізоды свайго жыцьця. Пра палёт: «Цяпер я гляджу на тое, што адбылося, зусім па-іншаму. Я дакладна ня стаў бы паўтараць гэтага і назваў бы свае тагачасныя пляны нерэалістычнымі. Сёньня я стаўлюся да свайго палёту, як да безадказнага ўчынку».
Руст таксама адказаў на пытаньне пра колішні напад з нажом на нямецкую мэдсястру, калі ён у 1989 годзе пасьля вызваленьня з маскоўскай турмы і вяртаньня ў Нямеччыну працаваў у шпіталі на гэтак званых «грамадзкіх работах» (Zivildienst), абавязковых у сувязі зь яго датэрміновым вызваленьнем. Паведамлялася, што дзяўчына адхіліла ягоныя заляцаньні. «На мяне найшло нейкае зацямненьне. У прынцыпе я мірная асоба і гвалт мне не ўласьцівы. Я і дагэтуль не магу знайсьці тлумачэньня таму, што тады адбылося».
Пасьля таго, як ён адседзеў за напад на мэдсястру 15 месяцаў у нямецкай турме, Руст навярнуўся ў індуізм. Пра сябе сёньняшняга Руст сказаў карэспандэнту «Штэрну», што ён працуе аналітыкам у адным з інвэстыцыйных банкаў Цюрыха, вучыцца на выкладчыка ёгі і хоча адкрыць у сваім родным Гамбургу школу ёгі.

Your browser doesn’t support HTML5