Перамогу на песенным конкурсе «Эўравізія-2012» у сталіцы Азэрбайджана Баку атрымала швэдзкая спявачка Ларын.
Яна зь вялікім адрывам апярэдзіла калектыў з Расеі «Буранаўскія бабулі», які заняў другое месца. Усяго ў фінале конкурсу ўдзельнічалі прадстаўнікі 26 краін. Амаль ва ўсіх дзяржавах Эўропы конкурс трансьляваўся ў простым тэлеэфіры, яго глядзелі дзясяткі мільёнаў чалавек.
У часе трансьляцыі стала вядома, што гурт Litesound, які прадстаўляў Беларусь, у другім паўфінале заняў 16-е месца з 18-ці.
Беларускія тэлегледачы прагаласавалі за суседзяў: 8 балаў далі Літве, 10 – Украіне і 12 балаў – Расеі.
У дні, якія папярэднічалі конкурсу, у Баку ўлады разагналі некалькі акцый пратэсту мясцовых грамадзкіх актывістаў, якія заяўляюць аб парушэньнях правоў чалавека ў Азэрбайджане.