25 траўня адбылася сусьветная кінапрэм'ера драмы «У тумане» паводле Васіля Быкава. Фільм прэтэндуе на галоўную ўзнагароду фэстывалю ў Канах – «Залатую пальмавую галінку». Рэжысэр фільма – Сяргей Лазьніца, які нарадзіўся ў Баранавічах. Карэспандэнт Радыё Свабода вёў онлайн-рэпартаж з падрыхтоўкі да падзеі.
Каля тысячы чалавек, гасьцей Канскага фэстывалю прыйшлі павітаць Сяргея Лазьніцу падчас яго ўрачыстага праходу па чырвонай дарожцы. Сотні фота- і тэлекарэспандэнтаў за некалькі гадзінаў занялі зручныя месцы.
http://www.youtube.com/embed/y4tZUZd9AVY
Урачысты картэж стваральнікаў фільма ў суправаджэньні канскай паліцыі праехаў сымбалічныя паўкілямэтры ад гатэлю Majestic да Палацу Фэстываляў. Паказ фільма пачаўся а 16 гадзіне па францускім часу ў залі братоў Люм'ераў, разьлічанай на 2200 чалавек.
Зь першага аўтамабіля выйшаў Сяргей Лазьніца. З другога – акторы Ўладзімер Сьвірскі, Улад Абашын і Сяргей Калясоў, якія сыгралі ў фільме Сушчэню, Бурава і Войціка.
З наступных аўтамабіляў выходзілі прадусары, удзельнікі здымачнай групы. Кожны мае магчымасьць прайсьці па знакамітым чырвоным дыване. Да іх далучылася расейская кіназорка Рэната Літвінава.
Сяргей Лазьніца стрымаў абяцаньне выйсьці пад песьню Касі Камоцкай. Так і было. Спачатку прагучала «Паляўнічы ты мой паляўнічы», а потым двойчы «Божа, забяры маё жыцьцё». Ніколі раней Каны ня чулі беларускіх песень, і невядома калі пачуюць наступны раз. Вядома, гэта стварала кантраст з папярэднімі зоркамі, якія праходзілі пад песьні Лэдзі Гагі, Кайлі Міноўг і гуртоў кшталту «Блю», «Ю2» і «Бэк стрыт бойз».
http://www.youtube.com/embed/z4zrNPtH6Cg
Сам Лазьніца падчас ранішняй прэсавай канфэрэнцыі ў адказе на пытаньне Радыё Свабода адзначыў, што фільм хутчэй нямецка-аўстрыйскі, але гэтаксама можна сказаць, што ён і беларускі, і ўкраінскі, і расейскі, і славянскі.