Лідэры Эўрапейскага зьвязу хочуць, каб Грэцыя засталася ў эўразоне, але пры ўмове, што яна будзе выконваць узятыя на сябе абавязаньні па скарачэньні бюджэту.
У Брусэлі завяршыўся нефармальны саміт краін Эўрапейскага зьвязу, які праходзіў у форме рабочай вячэры кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 27 краін. Цэнтральная тэма гэтай сустрэчы — пошук шляхоў аднаўленьня эканамічнага росту ў Эўропе.
Эўрапейскія лідэры, як паведамляецца, рыхтуюцца да таго, што Грэцыя можа выйсьці з зоны эўра. Аднак прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Херман ван Ромпэй заявіў, што лідэры ЭЗ «добра паінфармаваныя аб захадах, якія робяцца грэкамі», і хочуць, каб «Грэцыя засталася ў зоне эўра, паважаючы пры гэтым свае абавязаньні».
Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады нагадаў таксама аб тым, што краіны ЭЗ разам зь Міжнародным валютным фондам «ад 2010 году выдаткавалі на падтрымку Грэцыі амаль 150 млрд. эўра».
Між тым у Грэцыі на 17 чэрвеня прызначаныя новыя парлямэнцкія выбары, бо пасьля травеньскіх выбараў ніводзін з палітыкаў ня змог сфармаваць кааліцыйны ўрад. Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады выказаў надзею на тое, што ўрад, які зьявіцца ў Грэцыі пасьля паўторных выбараў, не адмовіцца ад захадаў эканоміі, узгодненых зь міжнароднымі крэдыторамі.
У сераду акцыі на эўрапейскіх рынках абваліліся ў сярэднім на 2% з-за засьцярог з нагоды магчымай адмовы Грэцыі ад эўра.