Рэдактарка сайту «Хартыя-97» камэнтуе прысуд Віктару Івашкевічу.
«Беларускія ўлады, падобна, зусім страцілі сувязь з рэальнасьцю. На якой падставе сайт charter97.org павінен выконваць гэтае рашэньне? Мы не прызнаем рашэньня лукашэнкаўскага суду, які абсалютна падкантрольны ўладам і выносіць толькі палітычна матываваныя прысуды. Мы публікуем артыкулы і камэнтары ўсіх апазыцыйных палітыкаў. Калі Віктар дашле тэкст — заўсёды калі ласка. Усім будзе цікава прачытаць „абвяржэньне“, напісанае пад прымусам. У Віктара Івашкевіча — выдатнае пачуцьцё гумару. Мяркую, што ў яго ўсё атрымаецца».