Цыбліенка: Я хачу жыць у цывілізаванай краіне
Your browser doesn’t support HTML5
22 траўня ў судзе Савецкага раёну Менску разглядаецца справа «Марына Цыбліенка супраць Віктара Івашкевіча». Работніца Мазырскага НПЗ падала ў суд на палітыка, падставай для пазову стала тое, што Івашкевіч заклікаў эўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты.