Гэтымі выходнымі ў Вільні у клюбах і на вуліцах старога гораду гучала беларуская музыка. У Дні вулічнай музыкі ў Вільні сёлета ўпершыню бралі удзел беларускія гурты і выканаўцы, а ў клюбе «Propaganda» на Туравай гары быў канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю.
Рок-гурт Сьцяна, а таксама гіп-гоп выканаўца Vinsent разам з гуртом выступілі на канцэрце «Салідарнасьць зь Беларусьсю» ў Вільні. Адзін з арганізатараў, прэзыдэнт моладзевай асацыяцыі «StudAlliance» Кірыл Атаманчык распавёў, што канцэрт — частка імпрэзаў вялікага культурна-інфармацыйнага праекту «Беларуская вясна ў Вільні», які пачаўся ад сакавіка, калі з нагоды Дня Волі ў Вільні прайшоў «Беларускі тыдзень»:
«Мы падумалі, што калі ўжо здолелі тыдзень зладзіць, арганізуем і цэлую беларускую вясну.
Мэта — знаёмства жыхароў Вільні зь Беларусьсю, як і зь яе дасягненьнямі, так і з праблемамі. Таму гэты канцэрт салідарнасьці ня мае палітычнай афарбоўкі, мы намагаліся зрабіць яго больш кантэкстуальным.
У гэты самы дзень, 19 траўня, у Вільні, як і у некалькіх іншых эўрапейскіх гарадах і ў дзесятках гарадоў і мястэчак Літвы — Дзень вулічнай музыкі, у якім сёлета ўпершыню бяруць удзел шмат беларусаў. Мы зрабілі ў гэты дзень і канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю, і на ўсіх афішах мы падкрэсьліваем, што гэта музыка бязь межаў, гэта знаёмства зь сёньняшнім музычным жыцьцём Беларусі. Таму мы далучыліся і да Дня вулічнай музыкі. Падтрымлівае і дапамагае і ЭГУ, і літоўскі МЗС, — да прыкладу, усе музыкі, якія заявілі пра сваё жаданьне браць удзел у Дні вулічнай музыкі, атрымалі візы бясплатна».
У гэты Дзень увесь стары горад робіцца сцэнай для выканаўцаў, і выступаць могуць усе ахвотныя. У Вільні выступілі каля 1000 музыкаў, у іх ліку — некалькі дзесяткаў зь Беларусі, — заяўкі, паводле арганізатараў, былі ад 17 беларускіх гуртоў (каля 70 чалавек).
Гурт «Малыш і Карлсан», які граў на Віленскім Зарэччы, сьпяваў і свае творы, і кавэры. Адна з салістак, Наташа:
«Мы ў Вільні ўпершыню, а ў Беларусі ў Менску ужо сьпявалі на вуліцы. Мы вельмі любім сьпяваць на вуліцы, бо тут такая атмасфэра, якую не адчуеш ні дома, ні ў залі на канцэрце. Людзі праходзяць, дораць свае ўсьмешкі, і мы адчуваем ад гэтага новыя сілы».
На вуліцах старога гораду ў Вільні выступалі беларускія рок- і фолк-выканаўцы, бубначы, фаер-шоў калектыў і фрык-шоў тэатар «Бармаглот».
У межах «Беларускай вясны» плянуюцца яшчэ імпрэзы, якія захопяць і летнія месяцы.
«Наступная бліжэйшая імпрэза Беларускай вясны ў Вільні — выстава прац фіналістаў конкурсу „Прэс-фота Беларусі — 2012“, якая адкрыецца 24 траўня і будзе трываць да 2 чэрвеня», — запрасіў адзін з арганізатараў, лідэр «StudAlliance» Кірыл Атаманчык.