Лідэры «Маладога фронту» абвясьцілі кампанію салідарнасьці з актывістамі, якія пакараныя паводле Адміністрацыйнага кодэксу і адбываюць зьняволеньне.
З гэтай нагоды яны правялі адмысловую прэсавую канфэрэнцыю.
«Зараз лепшы актыў менскага „Маладога фронту“ знаходзіцца ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна, дзе адбывае адміністрацыйнае зьняволеньне. Мы хочам прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы адміністрацыйных арыштаў, бо ніводная палітычная ці грамадзкая арганізацыя ня мае гэтулькі „сутачнікаў“, колькі маем мы. Мы падлічылі, колькі за год адседзеў кожны актывіст, і атрымалі жахлівыя лічбы. Таму мы абвяшчаем кампанію салідарнасьці з адміністрацыйна затрыманымі», — кажа актывістка арганізацыі Кася Галіцкая.
«Цягам двух тыдняў мы будзем зьвяртацца ў розныя міжнародныя арганізацыі, да нашых партнэраў у замежныя моладзевыя арганізацыі з просьбамі прызнаць „адміністрацыйнікаў“ таксама вязьнямі сумленьня. І таксама заклікаем усіх прыходзіць сустракаць нашых хлопцаў пасьля „сутак“. Бо яшчэ зусім нядаўна іх прыходзілі сустракаць дзесяткі людзей, а цяпер гэта толькі сябры і паплечнікі. І вось такім няўважлівым стаўленьнем да адміністрацыйных зьняволеньняў мы самі дазваляем гэтаму жаху працягвацца», — дадала Галіцкая
Цяпер у ізалятары на Акрэсьціна зьняволеньне адбываюць актывісты «Маладога фронту» Павал Сяргей, Уладзімер Яроменак, Мікола Дземідзенка, Зьміцер Крамянецкі і Раман Васільеў.