У суботу ўвечары быў затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан. У знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам актывіст ўзяў бел-чырвона-белы сьцяг.
Ён разгарнуў яго каля ўнівэрсаму "Першамайскі" ва Ўруччы і пачаў рухацца ў бок вуліцы Русіянава, ішоў моўчкі не выкрыкваў ніякіх лёзунгаў.
Праз некалькі хвілін да яго пад'ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі, якіяі папрасілі актывіста прайсьці зь імі. Моўчан паспрабаваў удакладніць зь якой нагоды яго затрымліваюць, пасьля чаго яго паспрабавалі сілком заштурхаць ў машыну без тлумачэньня прычыны затрыманьня, Андрэй супраціўляўся і міліцыянты ўжылі грубую сілу. Пакуль яго зьбівалі проста на вуліцы пад'ехала другая машына. Андрэя пасадзілі ў машыну ў кайданках.
У аддзяленьні міліцыі сказалі, што зьбіраюцца ўзбуджаць крымінальную справу па артыкулах за абразу прэзыдэнта і зьбіцьцё супрацоўніка міліцыі пры выкананьні, паведамляе прэсавая служба «Эўрапейскай Беларусі».
Да Андрэю Моўчана пусьцілі толькі сястру. Пасьля размовы з Андрэем стала вядома, што зьбіцьцё працягваліся і ў машыне. Па папярэдняй выснове лекара, ў Андрэя чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбры, адбітыя ныркі і ногі. На вечар суботы Андрэй Моўчан знаходзіўся ў 11-ай бальніцы.