18 траўня Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу на прысуд Сяргея Каваленкі.
Жонка Каваленкі Алена кажа, што адразу пасьля суду крымінальную справу яе мужа адвезьлі ў сьледчы ізалятар. Яна мяркуе, што гэта азначае адно: яго тэрмінова рыхтуюць да этапу. Куды накіруюць вязьня для адбыцьця пакараньня ў 2 гады і месяц зьняволеньня?
«Яго хутчэй рыхтуюць на этап і я баюся, што нават не дадуць пабачыцца. А куды, ня кажуць. Адзін ахоўнік, які шмат гадоў працаваў у калёніі „Віцьба-3“, сказаў, што могуць накіраваць туды, бо Сяргей першы раз будзе на зоне, і ў яго малыя дзеці. Але як насамрэч будзе — хто ж яго ведае?»
Пра стан здароўя мужа на 19 траўня Алена Каваленка зьвестак ня мае. Сяргей Каваленка з 8 траўня зноў трымае галадоўку, пратэстуючы супраць прысуду.
Актывіста КХП БНФ спачатку пакаралі хатняй «хіміяй» за вывешчаньне бел-чырвона-белага сьцяга, а потым за парушэньне адбыцьця «хіміі» прысудзілі да зьняволеньня.