Заканадаўства Эўрапейскага Зьвязу ня ўтрымлівае ніякіх прававых актаў, якія б рэгулявалі выхад краіны з зоны эўра. Сёньня газэта The Wall Street Journal публікуе некалькі магчымых сцэнарыяў і варыянтаў разьвіцьця падзеяў.
Як Грэцыя можа пакінуць зону Эўра?
Паводле аднаго са сцэнарыяў, улады Грэцыі павінны дамовіцца з астатняй часткай эўразоны аб даце адмовы ад эўра і ўвядзеньні новай драхмы. Пачынаючы з гэтай даты ўсе дзяржаўныя заробкі, пэнсіі і іншыя плацяжы будуць ажыцьцяўляцца ў драхмах. Банкаўскія ўклады таксама будуць пераведзеныя ў драхмы. Калі спачатку ўлады могуць вырашыць абменьваць эўра на драхмы па ўнутраных кантрактах адзін да аднаго, то пазьней яны могуць дазволіць устанаўліваць курс на валютным рынку. Гэта хутчэй за ўсё прывядзе да рэзкай дэвальвацыі. Калі грэкі гэта адчуюць, то можа ўзрасьці колькасьць банкаўскіх пераводаў і адтоку капіталу. У выніку можа ўзрасьці кантроль за рухам капіталу, што ў сваю чаргу робіць упарадкаваны выхад малаверагодным.
Ці можа быць драхма некалі адноўлена?
У рэшце рэшт драхма магла б замацавацца на нейкім узроўні, які б дапамог зрабіць грэцкія твары і паслугі прывабнымі на міжнароднай арэне. Гэта можа залежаць ад таго, як палітыкі, Цэнтральны банк і самі грэкі адрэагуюць на дэвальвацыю, паколькі канкурэнтныя выгады ад дэвальвацыі могуць быць лёгка абясцэненыя інфляцыяй. Нешта падобнае адбылося пасьля крызісаў у Расеі і Аргентыне, якія пасьля дэфолту абясцэнілі свае валюты на 60-70% і адмовіліся ад іх прывязкі да іншых валютаў. Аднак аднавіцца тым дзьвюм краінам дапамог рост цэнаў на сыравіну і сыравінныя прадукты ад 2001 году.
Што мог бы зрабіць Эўрапейскі цэнтральны банк?
Эўрапейскі цэнтральны банк верагодна ня зможа крэдытаваць банкі супраць грэцкага дзяржаўнага доўгу ў якасьці залогу. Гэта азначае, што забесьпячэньне ліквіднасьцю грэцкай фінансавай сыстэмы спынілася б. Як толькі ўзьнікне дэфіцыт даступных эўра, гэта і можа стаць тым момантам, калі ўрад будзе вымушаны ўвесьці іншую валюту ў якасьцю сродку абмену.
Ці будзе эўра далей цыркуляваць у Грэцыі?
Амаль напэўна. Эўра будзе запатрабаваны ў якасьці сродку ашчаджэньняў, пакуль насельніцтва ня будзе мець яснага ўяўленьня аб рэальным кошце драхмы. Грэцыя можа нават захацець захаваць эўра ў якасьці афіцыйнага законнага плацёжнага сродку, але банкі ня будуць мець права пазычаць эўра ў Эўрапейскага цэнтральнага банку, і Грэцыя, вядома, страціць сваё месца ў Кіроўнай Радзе Эўрапейскага цэнтральнага банку.
Што будзе з даўгамі?
Грэцкія даўгі дзеляцца на дзьве катэгорыі: грошы, якія ўрад павінен трымальнікам дзяржаўных аблігацыяў і афіцыйным крэдыторам, і грошы, якія банкаўская сыстэма Грэцыі пазычыла ў Эўрапейскага цэнтральнага банку. У выпадку абодвух тыпаў гэтых даўгоў паводле міжнароднага права яны маюць быць рэструктурызаваныя шляхам перамоваў. Унутраны доўг, верагодна, будзе дэнамінаваны ў новую драхму.
Якой можа быць цана грэцкага выхаду?
Вельмі цяжка падлічыць, у што выльецца выхад краіны з узаемазьвязанага фінансавага саюзу. Інстытут міжнародных фінансаў, які прадстаўляе каля 450 фінансавых установаў па ўсім сьвеце, у лютым сёлета распаўсюдзіў канфідэнцыйную запіску, у якой ацаніў гэтыя страты ў 1 трыльён эўра (або 1.29 трыльёна даляраў). У гэтай нататцы, якая была прызначана для ўнутраных супрацоўнікаў, але трапіла ў прэсу, што ад грэцкага выхаду пацярпяць розныя гульцы фінансавага рынку, пачынаючы ад Эўрапейскага цэнтральнага банку і канчаючы прыватнымі фінансавымі ўстановамі і іншымі краінамі зоны эўра, якія сутыкнуцца з больш высокімі коштамі займаў, што як зараза ўдарыць па рынках аблігацыяў...
Што будзе з Партугаліяй ды Ірляндыяй?
Як і Грэцыя, гэтыя дзьве краіны зьяўляюцца атрымальнікамі фінансавай дапамогі ад краін эўразоны і Міжнароднага валютнага фонду. Выхад Грэцыі можа аказаць дадатковы ціск на гэтыя дзьве краіны. Партугалія ды Ірляндыя знаходзяцца ў стане чаканьня новай фінансавай дапамогі ў той ці іншай форме. Калі выхад Грэцыі адбудзецца, то рынкі могуць зьвярнуць больш пільную ўвагу на гэтыя дзьве краіны.