Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Эфір 16 траўня 2012 году
У пошце «Свабоды» ўсё больш лістоў на тэму выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца гэтай восеньню. Многія нашы слухачы — цьвёрдыя прыхільнікі байкоту выбарчай кампаніі, якая будзе праводзіцца паводле старых, далёкіх ад дэмакратыі стандартаў, а таму вынік такога галасаваньня з высокай ступеньню дакладнасьці можна прадказаць ужо сёньня.
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго зь лістоў на гэтую тэму. З шэрагам прэтэнзіяў адносна таго, як на «Свабодзе» асьвятляецца тэма выбараў і падрыхтоўкі да байкоту, зьвяртаецца наша слухачка Вольга Кацянкова зь Менску. Яна піша:
«Вашы запрашэньні ісьці на якія б там ні было „выбары“ — самая вялікая шкода для Беларусі. Толькі байкот такіх „выбараў“ — прычым без усялякіх вылучэньняў кандыдатаў і абяцаньняў зьняць гэтыя кандыдатуры перад галасаваньнем. І ніякіх хітрыкаў дзеля таннага піяру — каб заявіць пра сябе і атрымаць у далейшым гранты. Выбарчыя ўчасткі павінны быць бязьлюдныя — толькі гэта павінны фіксаваць назіральнікі. Нельга дапусьціць, каб выбары адбыліся. Шматразовы ўдзел так званай апазыцыі ў выбарчых кампаніях заўсёды ішоў толькі на карысьць уладзе.
У гэтай сувязі я не пагаджаюся з палітыкай Радыё Свабода. На мой погляд, гэта ня тая „Свабода“, якая патрэбна сучаснай Беларусі. Ужо відавочна, да чаго прывёў эўрапейскі лібэралізм у дзяржавах Эўропы. Прыслугоўваць „і вашым, і нашым“ — не на карысьць справе адраджэньня і незалежнасьці Беларусі. Дарэчы, у Расеі таксама прапагандуецца гэты заходні лібэралізм. Ну і якія вынікі?
Асабіста я — прыхільніца кансэрватыўных, прынцыповых падыходаў да справы адраджэньня. І я б хацела слухаць такое Радыё Свабода, якое б дапамагала прывесьці да станоўчых зьменаў, а не да таптаньня на месцы. Колькі ўжо можна наступаць на адны і тыя ж граблі».
Не пагаджуся з вашымі, спадарыня Вольга, абвінавачаньнямі. Радыё Свабода ад уласнага імя не заклікае ні да ўдзелу ў якіх бы там ні было выбарчых кампаніях, ні да байкоту гэтых кампаніяў. Мы адлюстроўваем усю разнастайнасьць палітычных поглядаў, якія існуюць у грамадзтве — у тым ліку і датычна выбараў. У сваіх перадачах «Свабода» дае слова і тым, хто выступае за поўны байкот, і тым, хто зьбіраецца цалкам ці часткова ўдзельнічаць у восеньскай выбарчай кампаніі. Лічым, што нашы слухачы, ведаючы ўсю разнастайнасьць поглядаў і пазыцый адносна гэтай праблемы, здольныя самастойна вырашыць, ці варта ім ісьці на выбарчыя ўчасткі.
Пра зьмест праграмаў Радыё Свабода выказваецца ў сваім лісьце і Анатоль Чачотка зь Менску. Ён акцэнтуе ўвагу на тым, як наша радыё асьвятляе штодзённыя праблемы людзей. Слухач піша:
«Па-ранейшаму шчыміць сэрца ад тых ганебных падзей і зьяў, якія ўласьцівыя для сёньняшняй беларускай вёскі і пра якія так па-майстэрску расказваюць у „Падарожжах Свабоды“ Віталь Сямашка і Зьміцер Бартосік. Грэюць душу „Званочкі“. Сьмеласьці некаторых слухачоў можна толькі пазайздросьціць.
Па серадах не прамінаю паслухаць агляд лістоў слухачоў. Часам здаецца, што яны пішуцца крывёю людзей. І вельмі шкада, што ўлады не прымаюць належных мер, каб выправіць той жудасны стан, які склаўся ў многіх галінах — і ў мэдыцыне, і ў лёсе старых людзей, і ў тым, што неверагодна высокія цэны на самыя простыя і неабходныя рэчы прывялі да масавага зьбядненьня большасьці насельніцтва. Напрыклад, у нашым пад’езьдзе жыве жанчына, якая больш як 40 гадоў адпрацавала машыністкай у адной самавітай арганізацыі. У сувязі з тым, што ў камуністычныя часы зарплаты ў машыністак былі невялікія, яе пэнсія цяпер складае недзе каля 700 тысяч рублёў. Ну як можна жыць на такія грошы?
Добра, што „Свабода“ пра ўсё гэта расказвае. Увогуле, няма таго дня, каб ня слухаў вашы зьмястоўныя, цікавыя і вельмі патрэбныя перадачы. Бязь іх у сучаснай беларускай рэчаіснасьці існаваць было б проста праблематычна».
Памер пэнсіяў — самая злабадзённая тэма размоваў сярод людзей сталага веку. У Беларусі створана сыстэма, якая гарантуе высокія пэнсіі ня столькі тым, у каго былі высокія заробкі (а адпаведна і вялікія адлічэньні ў пэнсійны фонд), колькі — асобам пэўных прафэсіяў: чыноўнікам, дэпутатам, міліцыянтам, супрацоўнікам спэцслужбаў, вайскоўцам. Налічэньне ім пэнсіяў адбываецца паводле асаблівых правілаў — з прымяненьнем значна вышэйшых каэфіцыентаў, чым простым сьмяротным. Чаму былы чыноўнік альбо кадэбіст пры аднолькавых адлічэньнях у пэнсійны фонд і аднолькавым працоўным стажы маюць права атрымліваць удвая большую пэнсію, чым былая даярка альбо вадзіцель — вялікае пытаньне. Прынамсі, з прынцыпам сацыяльнай справядлівасьці, у прыхільнасьці да якога часта клянуцца беларускія ўлады, такая завядзёнка мае мала агульнага.
Лёс палітвязьня Алеся Бяляцкага працягвае цікавіць нашага слухача Міхаіла Лекаха з Латвіі, з Рыгі, які незадаволены тым, што гэтая тэма часта гучыць на хвалях «Свабоды». Спадар Леках зьвяртаецца да нас з наступнымі заўвагамі і пытаньнямі (цытую ліст):
«Раней я ўжо пісаў вам на гэтую тэму. Ня толькі я — многія задаюць такія пытаньні. Кіраўнік праваабарончага цэнтру „Вясна“ таемна атрымліваў вялікія сумы грошай, але не плаціў падаткі, што ёсьць грубым парушэньнем дзейнага заканадаўства Беларусі. За гэта яго арыштавалі і асудзілі да турэмнага зьняволеньня. У чым тут гераізм? Днямі пачуў па радыё інтэрвію жонкі Алеся Бяляцкага — Натальлі Пінчук. У ім яна выставіла свайго мужа як ахвяру бяспраўя, якое пануе ў Беларусі. Але пры гэтым змаўчала пра самае істотнае: пра тое, што Бяляцкі асуджаны за эканамічнае злачынства — нясплату падаткаў.
Не засталася без увагі ў гэтым інтэрвію і прапанова шэрагу асобаў наконт вылучэньня Бяляцкага на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Вось гэта здорава: махляра — у прэтэндэнты на Нобэля! Дзе яшчэ такое ўбачыш!
Чаму Пінчук змаўчала пра злачынствы Бяляцкага — зразумець можна: яна ягоная жонка. Але як зразумець асобаў, якія займаліся вылучэньнем Бяляцкага на такую прэстыжную прэмію? На маю думку, апраўдаць такое немагчыма. Змагацца за правы чалавека трэба з чыстымі рукамі».
І да гэтай сытуацыі, спадар Леках,таксама трэба падыходзіць з чыстымі рукамі — не замоўчваючы тое, што стала прычынай усяго гэтага, як вы яго называеце, «эканамічнага злачынства». Сродкі, якія пераводзілі замежныя арганізацыі на рахункі Алеся Бяляцкага, выдаткоўваліся на дапамогу пацярпелым ад палітычнага перасьледу з боку беларускага рэжыму. Чаму грошы залічваліся асабіста Бяляцкаму, а не арганізацыі? Бо з 2003 году «Вясну» пазбавілі рэгістрацыі, і праваабаронцы мусілі шукаць розныя шляхі, каб працягваць сваю дзейнасьць. Дарэчы, заснавальнікі «Вясны» ня раз зьвярталіся да ўлады з просьбай аднавіць рэгістрацыю, каб дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі цалкам легальна. І кожны раз атрымлівалі адмову. Чаму? Толькі таму, што ўлада не жадала бачыць у краіне ніякіх праваабаронцаў.
Дарэчы, на мінулым тыдні на будынку мэрыі Парыжа быў вывешаны вялікі партрэт Алеся Бяляцкага. На мітынгу ў ягоную падтрымку выступілі вядомыя палітыкі і праваабаронцы з розных краін Эўропы Звычайна парыская мэрыя зьмяшчае на фасадзе будынка партрэты францускіх грамадзянаў, якія трапляюць у закладнікі ў замежных краінах. Але тут было зроблена выключэньне.
Цікава, спадар Леках: усіх гэтых людзей вы таксама лічыце ўведзенымі ў зман ці не паінфармаванымі пра рашэньне, так бы мовіць, «незалежнага» і «справядлівага» беларускага суду, які прызнаў Бяляцкага махляром і ашуканцам?
Празь некалькі дзён Беларуская Свабода адзначыць сваю 58-ю гадавіну. Многія нашы слухачы ў сваіх лістах выказваюцца пра тое, што значыць Радыё Свабода ў іхным жыцьці, як яны ацэньваюць нашы перадачы, што ім падабаецца, а што раілі б зьмяніць. Вось некалькі такіх водгукаў.
Наш слухач Мікола Лавіцкі зь Менску піша:
«Немагчыма пераацаніць тое, што робіць рэдакцыя Беларускай Свабоды. Асабліва ўражвае тое, што, акрамя радыёперадач, вы яшчэ выдаяце і цудоўныя кнігі. Віншую і дзякую вам за гэта.
Вельмі ўдзячны за архіўныя радыёперадачы. Хацелася б пачуць хоць калі незабыўны голас Язэпа Барэйкі, які абуджаў маю сьвядомасьць як беларуса.
Слухаю вас зь вялікім задавальненьнем праз спадарожнік — і ня толькі раніцай і адвечарку, а калі выпадае. Балазе, цяпер трансьляцыя вядзецца ўвесь дзень: гэта выдатна.
Дзякуй вам за тое, што не забываеце тых, хто самааддана змагаўся за нашу незалежнасьць.
Ёсьць і заўвага. На маю думку, трэба даваць некаторы камэнтар пасьля званкоў, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці. Ну, альбо зьбіраць такія званкі ў асобны блёк з адпаведным камэнтаром каго-небудзь з палітыкаў, гісторыкаў, навукоўцаў».
Дзякуй вам, спадар Мікола, за слушную заўвагу — пастараемся яе ўлічыць.
Са словамі віншаваньня і падзякі зьвяртаецца да нас Алесь Камцоў зь Менску. У сваім лісьце ён піша:
«Усіх супрацоўнікаў рэдакцыі сардэчна віншую з гадавінай Беларускай Свабоды. Жадаю ўсім плённай працы і шчасьця ў асабістым жыцьці. Я зьяўляюся вашым пастаянным слухачом з 1989 году: мяркую, ужо адно гэта сьведчыць пра маё стаўленьне да якасьці вашых праграм».
Яшчэ адзін віншавальны ліст даслала нам сям’я Шлыкаў з Горадні. Яны пішуць:
«Вельмі прыемна быць з вамі на сувязі. З задавальненьнем чытаем усе кнігі, якія выходзяць у Бібліятэцы Свабоды. Дзякуем за вашу плённую працу і ўвагу да нас. Посьпехаў вам, здароўя. Са сьвятам!»
Аўтар наступнага ліста Генадзь Агафонаў зь Віцебску піша:
«Ужо гадоў дзесяць, як цікаўлюся і захапляюся вашай працай. Імкнуся сачыць за тымі навінкамі, якія вы рыхтуеце і прапануеце сваім слухачам. Зь нецярпеньнем чакаю новыя кнігі зь Бібліятэкі Свабоды».
І яшчэ адзін віншавальны ліст — ад Людмілы Сіняўскай зь Менску. Слухачка піша:
«Кожны дзень ад 18-й да 22-й гадзіны гучыць у маёй хаце голас „Свабоды“. Слухаю амаль усіх. Гэта дапамагае жыць і верыць у лепшую будучыню Беларусі».
Дзякуй, спадарыня Людміла, вам і ўсім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду».
Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, Паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by