У Бабруйску сябры мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы пачалі зьбіраць подпісы пад зваротам да гарвыканкаму за пашырэньне выкарыстаньня беларускай мовы.
Паводле кіраўніка арганізацыі Віктара Маліноўскага задачы сабраць сотні подпісаў ня ставіцца, а толькі зьвярнуць увагу на праблему:
«У звароце мы акцэнтуем увагу на тым, на што націскалі ў сваіх зваротах тром папярэднікам сёньняшняга кіраўніцтва гарвыканкаму. У Бабруйску няма ніводнай шыльды зь беларускамоўнай назвай вуліцы. За дваццаць гадоў існаваньня незалежнай Беларусі такіх шыльдаў не зьявілася. Тры разы мы пісалі звароты й зьбіралі подпісы — шмат подпісаў. Камунальнікі абсалютна ігнаруюць беларускую мову. Мы просім у звароце зьмяніць сытуацыю і зь візуальным афармленьнем гораду. Напрыклад, афармленьне будынкаў. Вось сканчаюць рамонт цэнтральнага ЗАГСу. Пры канцы дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя, калі яго рамантавалі апошні раз, то аформілі па-расейску. Я хадзіў, высьвятляў, чаму. Загадчыца зьдзівілася маім пярэчаньням. Адказала: «Мы і не падумалі, а дзе вы раней былі?».
У 2008 годзе напярэдадні двухсотгодзьдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча бабруйскія сябры Таварыства беларускай мовы пісьмова выклалі мясцовай уладзе свае прапановы, як адзначыць юбілей драматурга. Прапаноўвалася ўсталяваць яму помнік, перайменаваць частку вуліцы Карла Лібкхнехта ў вуліцу Дуніна-Марцінкевіча, а таксама на працягу ўсяго году выкарыстоўваць юбілейную тэматыку ў аздабленьні вуліц гораду. Помнік усталявалі, адну з вуліц назвалі імем Дуніна Марцінкевіча, праўда, на тэрыторыі Бабруйскай крэпасьці. Аздабленьне вуліц было беларускамоўным.
І лядовы палац «Бабруйск-арэна» пасьля прапановы суполкаўцаў таксама аформілі па-беларуску.