Упаўнаважаны ведамства па працы з архівамі сакрэтнай паліцыі Штазі ў паўднёванямецкай Саксоніі Луц Ратэнаў выступіў за стварэньне адмысловай камісіі па расьсьледаваньні прымусовай рабскай працы ў турмах былой ГДР. Таксама Ратэнаў заклікаў прадстаўнікоў буйных заходніх канцэрнаў задумацца пра межы атрыманьня прыбытку ў краінах кшталту Кітаю ці Беларусі, дзе маецца танная працоўная сіла, ігнаруюцца асноўныя правы чалавека і ніяк не выключаецца выкарыстаньне працы зьняволеных.
Сваю заяву Луц Ратэнаў зрабіў на Кангрэсе ўпаўнаважаных ведамства ва ўсходненямецкім гарадку Эркнэр бліз Бэрліну падчас дыскусіі вакол нядаўняга скандалу з швэдзкім мэблевым канцэрнам ІКЕА. У 1970-1980-я гады кампанія зарабіла вялікі капітал, у тым ліку, дзякуючы бясплатнай рабочай сіле вязьняў ГДР. Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны, як пра гэта пісалі многія эўрапейскія мэдыі, ІКЕА вырашыла перакінуцца на рынкі Кітаю, М’янмы, Беларусі.
Паводле Ратэнаў, працу ўсходненямецкіх вязьняў ад свайго імя выкарыстоўвала ня толькі швэдзкая кампанія, але і іншыя заходнія канцэрны. Гэта рабілася таемна, а ўмовы, у якіх працавалі асуджаныя, былі небясьпечнымі і шкоднымі. У турэмнай вытворчасьці былі занятыя дзесяткі тысячаў, як палітычныя зьняволеныя, так і звычайныя крымінальнікі.
«Усе яны ў роўнай ступені ёсьць пацярпелымі ад прымусовай рабскай працы, бо ня мелі аніякай магчымасьці абараніць сябе ад нэгатыўных наступстваў зьневажальных і шкодных вытворчых заданьняў. Усе яны павінны атрымаць кампэнсацыю. Хай гэта будуць невялікія сумы грошай, аднак і яны могуць рэальна дапамагчы», — адзначыў упаўнаважаны па працы з архівамі Штазі.
Што да Беларусі, то тут «тэма рабскай працы застаецца актуальнай цягам многіх дзесяцігодзьдзяў», лічыць кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа», у мінулым асуджаны Бабруйскай калёніі, палітвязень Андрэй Бандарэнка. Праблемы прыкладна тыя ж, што і былой ГДР, аднак пэрспэктыва, калі на дзяржаўным узроўні будзе заяўлена пра кампэнсацыі, падаецца завоблачнай.
«Большасьць вязьняў, занятых на цяжкай вытворчасьці, атрымліваюць штомесяц да пяці тысячаў рублёў. Калі казаць пра гэтак мовіць высокааплачваемы кантынгент, то тут месячны заробак складае ад 10 да 50 даляраў у рублёвым эквіваленце. Ані пра якую тэхніку бясьпекі, ані пра якія нормы працы казаць нельга. Магу прывесьці прыклад Бабруйскай калёніі, дзе зьняволеныя выкарыстоўваецца на небясьпечнай для жыцьця вытворчасьці, дзе выкарыстоўваецца забаронены газ фэнол, таксама гэта апрацоўка гумы, калі вязьні рукамі разьбіраюць гэтую гуму, потым зьмяльчаюць яе ў пыл.
Зразумела, вязьні працуюць без сродкаў хімічнай абароны, без рэсьпіратараў і г. д. Нават ў тых асабліва шкодных месцах, дзе асуджаным належыць даваць малако, гэтыя ўмовы не выконваюцца. Вязьням замест гэтага выдаюць сухое малако. Як сьведчыць практыка, гэтая сухая сумесь, якая выкарыстоўваецца для адкорму жывёлы».
Як сьведчыць Андрэй Бандарэнка, адміністрацыя калёніяў, усяляк замоўчвае выпадкі траўмаў. Калі схаваць факты немагчыма, яна прымушае зьняволеных падпісаць паперы, што ўсё гэта адбылося з-за іх неахайнасьці.
«Выпадкі, калі вязень ідзе на тое, каб дамагчыся справядлівасьці — адзінкавыя. Адміністрацыя папярэджвае, што адбудзецца зь ім, калі жарсьці сьціхнуць. У выніку гэтага чалавека чакаюць сур’ёзныя наступствы», — кажа Андрэй Бандарэнка.
Не пазьбег цяжкай траўмы рукі падчас працы на пілараме ў Шклоўскай калёніі і экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.
«Мне не ўдалося даведацца пра дэталі, але тое, што там была парушаная тэхніка бясьпекі, гэта больш чым відавочна», кажа жонка палітвязьня, які цяпер утрымліваецца ў Магілёўскай крытай турме, Марына Адамовіч:
«Мяркуйце самі, чалавек, які мае траўму рабрыны, мусіць працаваць з вялізнымі бярвёнамі. На нагах у яго гумавыя сланцы. Пра ўсё астатняе я магу толькі гадаць, бо гэта старанна хавалася».