Аляксандар Лукашэнка накіраваўся зь візытам у Расею для ўдзелу ў саміце АДКБ і СНД, які пройдзе ў Маскве ў аўторак. Апошнім часам узмацніліся размовы пра тое, што Масква плянуе разьмясьціць у Беларусі свае зэнітныя сыстэмы і нават ракетныя комплексы. Ці выгадны афіцыйнаму Менску такі крок, ці ён можа быць зроблены выключна пад націскам Расеі? На якім этапе ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй можа прывесьці да страты самастойнасьці Менску ў прыняцьці ваенна-стратэгічных рашэньняў?
На гэтыя пытаньні адказвае ваенны аналітык газэты «Белорусы и рынок» Аляксандар Алесін.
— Расея зацікаўленая ў тым, каб разьмясьціць на заходніх межах Беларусі абарончыя зэнітныя сыстэмы С-400 альбо нават наступальныя ракетныя комплексы «Іскандэр». Ці тут прысутнічаюць толькі расейскія інтарэсы ці беларускае кіраўніцтва таксама мае нейкую зацікаўленасьць у такіх кроках?
— Практычна адразу пасьля прыходу да ўлады Аляксандар Лукашэнка пачаў прапаноўваць Маскве за пэўную плату ўлічваць на нашай тэрыторыі ваенна-стратэгічныя і геапалітычныя інтарэсы Расеі. То бок, і разьмяшчэньне сыстэмаў проціпаветранай абароны, што прыкрываюць Маскву, і пры неабходнасьці, разьмяшчэньне наступальных узбраеньняў.
Тут трэба падзяляць дзьве рэчы. Абарончыя С-300 і С-400 ускосна абараняюць і сам Менск, абараняючы з паветра ад патэнцыйнага ворага. Гэтыя сыстэмы вельмі эфэктыўныя і дазваляюць уцалець кіраўніку дзяржавы ў выпадку паветранай атакі на нашу дзяржаву.
Зусім іншае — наступальныя ўзбраеньні кшталту «Іскандэра». Тут прысутнічае толькі інтарэс Расеі, бо Беларусь не зацікаўленая сама ў такіх сыстэмах, бо гэта робіць нас мішэньню для авіяцыі НАТО.
— Ці можа далейшая ваенная інтэграцыя Менску і Масквы прывесьці да незваротнай сытуацыі, калі ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй можа прывесьці да страты самастойнасьці Менску ў прыняцьці ваенна-стратэгічных рашэньняў? Ці разумее гэта беларускае кіраўніцтва, ці можа яно процістаяць такому сцэнару?
— Вельмі правільнае пытаньне. На канфэрэнцыі ў Маскве 3-4 траўня было заяўлена, што калі СПА ЗША дасягне 4-га этапу, то бок разьмяшчэньня хуткасных перахопнікаў у Эўропе, то тады падзеі прымуць незваротны характар. Расейскія наступальныя сродкі тады будуць разьмешчаныя ў Калінінградзе, на поўдні Расеі, і паводле неафіцыйных дадзеных, і ў Беларусі.
Беларусь найбольш выгадны пляцдарм у гэтым пляне. Тут будзе разьмешчаная расейская ваенная база з ракетамі «Іскандэр-М» і «Іскандэр-К», якія будуць мець большую дальнасьць. Тады, я думаю, падзеі прымуць вельмі сур’ёзны паварот, бо гэтыя ракеты могуць несьці ядзерныя боегалоўкі. Таму, калі ЗША і Расея не дамовяцца па СПА, мы можам апынуцца закладнікамі іх супярэчнасьцяў. І мішэньню.