Сябра «Маладога фронту» Міхаіла Мускага арыштавалі на 5 сутак. Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве.
Справу разглядаў судзьдзя Віктар Казак.
Сьведкамі з боку абвінавачваньня былі міліцыянты Давідзюк і Савугін. У пратаколе пазначана, што Мускага затрымалі каля крамы «Альтаір».
Міхаіл Мускі, якога павінны былі вызваліць 11 траўня пасьля 15 сутак арышту, застаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
11 траўня маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Раман Васільеў і Міхаіл Мускі павінны былі выйсьці на волю пасьля 15-суткавага арышту.
Раней падобным чынам улады расправіліся з актывістам кампаніі «Гавары праўду» Паўлам Вінаградавым: яго вывезьлі пасьля адбыцьця арышту з Акрэсьціна і адразу ж склалі яшчэ адзін пратакол паводле артыкула 17.1.КаАП РБ (дробнае хуліганства). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».