Пра што сьведчыць прызначэньне на пасаду міністра ўнутраных спраў чарговага выхадца з КДБ Ігара Шуневіча? Чаму апошнім часам гэтак шмат гучных спраў і пасадак у міліцэйскім ведамстве?
На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае намесьнік рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.
Цыганкоў: «Як у МУС могуць успрыняць прызначэньне на пасаду міністра Ігара Шуневіча? Ён служыў у КДБ, а вядома ж, як непрыхільна сустракаюць такія прызначэньні ў гэтых двух ведамствах, якія канкуруюць між сабой».
Калінкіна: «Я думаю, што гэтае прызначэньне будзе ўспрынята вельмі адмоўна. Шуневіч ня проста зь іншага ведамства. Гэта той чалавек, які, папрацаваўшы ў МУС, перайшоў у КДБ і заняўся гучнымі справамі пра карупцыю ў сыстэме МУС. І тады апынуліся за кратамі некаторыя высокія міліцэйскія начальнікі.
Я б сказала, што менавіта Шуневіч „ачышчаў“ МУС ад тых, хто меў блізкія адносіны з былым міністрам Уладзімерам Навумавым. Так што гэта знакавае прызначэньне, і тыя, хто шмат гадоў адпрацаваў у МУС, гэты знак зразумеюць».
Цыганкоў: «Адзін намесьнік міністра нядаўна быў звольнены па „кампрамэтуючых абставінах“, іншы — сядзіць у СІЗА. Можа, прызначэньнем Шуневіча Лукашэнка якраз хоча навесьці парадак у ведамстве, ачысьціць яго ад карупцыі?»
Калінкіна: «Я думаю, прызначэньне Шуневіча сьведчыць найперш пра цэнтралізацыю кіраваньня сілавымі структурамі. Бо цяпер на кожнай зь іх сядзіць чалавек фактычна з адной каманды — выхадцы з КДБ.
Дарэчы, у свой час была ідэя, што МУС і КДБ — два ведамствы, адначасова непатрэбныя, для іх няма столькі працы ў краіне. Тады ішла размова, што лішнім застанецца КДБ і яго нейкай управай трэба далучыць да МУС. Але цяпер адбываецца наадварот, Камітэт разрастаецца, нават пад рознымі дахамі. І зараз атрымліваецца адзіны вялікі КДБ, які, натуральна, накіраваны на пошук ворагаў у сваёй краіне.
Дарэчы, вялікіх посьпехаў як кіраўнік управы барацьбы з карупцыяй спадар Шуневіч ня меў. Вядома, што самая арганізаваная злачыннасьць у нас — у сфэры наркатрафіку, але ніводнай гучнай справы ў гэтым кірунку не было».