Прадстаўнік АБСЕ ў пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч выказала занепакоенасьць з нагоды парушэньняў правоў журналістаў падчас апазыцыйных акцыяў у Маскве.
У заяве Міятавіч заклікае правесьці расьсьледаваньне дзеяньняў маскоўскай паліцыі ў апошнія дні і пакараць вінаватых у парушэньні правоў журналістаў.
Прадстаўнік Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе адзначае, што 6 траўня адбыліся кібэратакі на вэб-сайты газэты «Коммерсант», часопіса «Большой город», радыёстанцыі «Эхо Москвы», тэлеканала «Дождж», а таксама онлайн партал slon.ru – некаторыя з гэтых сродкаў масавай інфармацыі плянавалі весьці наўпроставыя трансьляцыі зь месца правядзеньня акцый пратэсту апазыцыі.