Сакратар Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў архібіскуп Кірыл Васіль (славак паводле паходжаньня) узначаліў літургію ва ўсходнім абрадзе ў касьцёле ў Івацэвічах 8 траўня. Казаньне госьць з Ватыкану прамаўляў па-беларуску.
Разам з архібіскупам у службе ўзялі ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Кляўдыё Гуджэроці, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец і іншыя сьвятары грэка-каталіцкай і рыма-каталіцкай царквы.
Боская літургія ў Івацэвіцкім касьцёле адбылася ў памяць закатаванага гестапа грэка-каталіцкага экзарха Антона Неманцэвіча і спаленых у 1942 годзе грэка-каталіцкіх вёсак Бабровічы, Красьніца, Вяда і Тупічыцы ў Івацэвіцкім раёне.
Падчас службы архібіскуп Кірыл Васіль асьвяціў зямлю з Бабровічаў, дзе ў міжваенны пэрыяд грэка-каталіцкі сьвятар Баляслаў Пачопка пабудаваў царкву і аднавіў грэка-каталіцкую парафію. Парафіяне былі забітыя немцамі падчас карнай апэрацыі «Балотная ліхаманка» у 1942 годзе. Са спаленых вёсак пасьля вайны адрадзіліся толькі Бабровічы.