У пасланьні да парлямэнту і народу кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў апазыцыю ў зрыве дыялёгу з Захадам, а таксама ў сацыяльных пратэстах. Як ставяцца да гэтых абвінавачаньняў апазыцыйныя палітыкі?
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году «Захад і наша пятая калёна проста адмовіліся ад дыялёгу, а пачалі атаку на нашу краіну празь ціск і санкцыі». Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў адзначыў, што выключэньне кіраўніцтвам краінаў грамадзянскай супольнасьці з прыняцьця рашэньняў прыводзіла да зьяўленьня таталітарных рэжымаў і фашызму:
«Лукашэнка ўмее бессаромна перакручваць усё з ног на галаву: маніць, маніць, маніць. Ён абвінаваціў у зрыве дыялёгу апазыцыю, „пятую калёну“. Ну дык калі гэтая апазыцыя, як хрэстаматыйная ўдава, сама сябе на плошчы 19 сьнежня высекла, тады, канечне, праўда на баку Лукашэнкі. Але не сама сябе апазыцыя біла дубінкамі, арыштоўвала, зьняслаўлівала і гэтак далей. Так што ўсё гэта няпраўда. Адносіны яго да апазыцыі, а празь яе і да грамадзянскай супольнасьці, такія самыя, як былі ад самога пачатку. Яму апазыцыя патрэбная толькі як унутраны вораг. Каб на яе ўсё сьпісаць у выпадку новай няўдачы. А гэтыя няўдачы абавязкова будуць, бо эканоміка нармальна не працуе. І ня будзе моцнага рубля, пра які ён сёньня казаў, а будзе абвал яго і інфляцыя. Дык усё гэта трэба будзе апраўдаць і сьпісаць на апазыцыю».
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што Лукашэнка спрабуе перакласьці праблемы з хворай галавы на здаровую.
«Якраз крыніца праблем — гэта Лукашэнка і яго палітыка. Натуральна, што ён ня мог гэтага прызнаць у сваім пасланьні, бо факты сьведчаць пра іншае. Ён сам напісаў той сцэнар, які быў рэалізаваны ў краіне. Тут ніякія амбасадары да гэтага ня маюць дачыненьня, ні кіраўніцтва Эўразьвязу. Сцэнар, рэжысура цалкам належаць адной асобе — Лукашэнку. Але ў яго ніколі не было і ня будзе мужнасьці прызнаць гэта. Што да пэрспэктыў выбарчай кампаніі, то я перакананы, што мы прынялі адзіна правільную выбарчую стратэгію. Ніякіх пераменаў чакаць не даводзіцца».
Гаворачы пра сацыяльныя пратэсты ў Беларусі, у тым ліку супраць будаўніцтва кітайскага індустрыяльнага парку, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што нібыта эўрапейцы «праз нашу пятую калёну, якая арыентаваная не на Кітай, пачынаюць бударажыць людзей». Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў бачыць прычыну пратэстаў у закрытасьці ўлады ад грамадзтва. А будаўніцтва закранула інтарэсы тысяч людзей.
«Прыехалі і сказалі: вы тут больш не жывяце, вашы дамы тут не павінны стаяць. Ану, пайшлі адсюль прэч. Гэта што? Пры клятвах, што толькі народ у гэтай краіне прымае рашэньні. Народ ніяк ня браўся да ўвагі, і вось менавіта таму кампанія „Гавары праўду“ правяла прававую экспэртызу і аказала прававую падтрымку тым людзям, якія пачалі змагацца, каб у іх засталася хоць маёмасьць. Сёньня затрымалі музыку Зьмітра Бартосіка за тое, што ён выступіў сьведкам на працэсе Сімбірова. І вось ужо ў той час, калі Лукашэнка выступаў, ланцуговыя сабакі ягонага рэжыму бегалі за музыкамі па Менску, каб іх затрымаць. Вось рэальнасьць. І балбатня ў Авальнай залі, дзе нічога не вырашаецца, дзе ўсе слухаюць, пляскаюць, дзе тыя самыя песьні пяюцца, як на „Славянскім базары“».