У Гародні хочуць пікетаваць «За справядлівыя выбары без Лукашэнкі»

Пяць апазыцыйных актывістаў Гародні, пераважна сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзеньне ў горадзе 15 траўня пікетаў пад лёзунгам «За справядлівыя выбары без Лукашэнкі».
У заявах пазначаныя розныя месцы гораду.

Адна з заяўніц — Аляксандра Васілевіч, старшыня гарадзкой арганізацыі АГП, — кажа, што яны ня маюць асаблівых ілюзій наконт рашэньня гарвыканкаму, бо мясцовыя «вэртыкальшчыкі» ўжо даўно не дазваляюць грамадзка-палітычным актывістам праводзіць акцыі. Аляксандра кажа, што на сваю апошнюю заяўку на пікет, прымеркаваны да ўгодкаў чарнобыльскай трагедыі, яна ўвогуле не атрымала з гарвыканкаму пісьмовага рашэньня, даведаўшыся пра адмову толькі ад міліцыі, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».