3 траўня на дзьвярах пад’ездаў дома, дзе жыве журналіст Андрэй Пачобут, зьявіўся плякат зь ягоным партрэтам і надпісам на расейскай мове «Асьцярожна: пэдафіл». Журналіст напісаў у міліцыю заяву, каб тых, хто гэта зрабіў, прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці.
Андрэй Пачобут патлумачыў, што ягоны здымак узяты з інтэрнэту, улётка надрукаваная даволі «неахайна» і зроблена «трошку пад міліцэйскую». Ён расцэньвае яе як «агідную правакацыю», зьдзейсьненую ў Дзень свабоднай прэсы.
Паводле яго словаў, раніцай жонка і дачка пайшлі на вуліцу і прынесьлі ўлётку пасьля дзесятай гадзіны. Яна была наклееная на дзьвярах пад’езду. Высьветлілася, што на суседніх пад’ездах таксама былі такія ж улёткі.
5 ліпеня 2011-га Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп на прэзыдэнта).
Пакараньне, прадугледжанае за паклёп і абразу (паводле п. 2 артыкулаў 188, 189) : штраф ці папраўчыя работы да двух гадоў, арышт (адпаведна да шасьці ці трох месяцаў), абмежаваньне волі да трох гадоў.
Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай «Газэты выборчай» у Беларусі. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з «Газэты выборчай» і дзьве з інтэрнэту — зь «Беларускага партызана» і «Жывога журналу». Андрэю Пачобуту прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — «абраза» і 367 (частка 1) — «паклёп» у адносінах да прэзыдэнта.