Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец ва Ўсясьветны дзень свабоды друку аналізуе сытуацыю, якая склалася ў Беларусі.
У 2012-м годзе Беларусь увайшла ў дзясятку краінаў, дзе найбольш жорсткая цэнзура.
А ў рэйтынгу свабоды СМІ Беларусь займае 193-е месца з 197-мі.
Бастунец адзначае, што штогадовае ўключэньне Беларусі ў сьпіс краін, дзе са свабодай прэсы найгорш, зрабілася ўжо дрэннай традыцыяй.
«Гэта вынік ня толькі здушэньня свабоды прэсы, але і агульнага стаўленьня беларускіх уладаў да свабоды выказваньня думкі наогул», — кажа намесьнік старшыні БАЖ.
Праўда, цяперашнюю «сытуацыю не параўнаць зь мінулым годам, калі некаторыя нашы калегі трапілі пад крымінальны перасьлед за падзеі 19 сьнежня 2010 году ў Менску. Аднак і зараз супакойвацца ня варта: 13 журналістаў-фрылянсераў за сваю дзейнасьць атрымалі папярэджаньні КДБ і пракуратуры. Ад пачатку году было затрымана падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў больш за 10 нашых калегаў. Па-ранейшаму застаюцца праблемы з распаўсюдам незалежнай прэсы. Увогуле, сьвяткаваць няма чаго», — рэзюмаваў у інтэрвію БелаПАН намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.