ФБР арыштавала падазраваных у спробе ўзарваць мост

Архіўнае фота

Амэрыканскія ўлады абвясьцілі пра арышт пяці чалавек, якіх вінавацяць у змове з мэтай падарваць мост каля гораду Кліўлэнд у Штаце Агаё.
Паводле Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў, пяцёра арыштаваных называюць сябе анархістамі. Пры гэтым ФБР заяўляе, што выбуховае прыстасаваньне, якое арыштаваныя мелі намер скарыстаць, было нядзейным, і сытуацыя была пад кантролем тайнага агента.

Улады таксама кажуць, што арыштаваныя не зьвязаныя зь міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.