Францыя прапануе сваім партнэрам у Эўразьвязе стварыць мэханізм увядзеньня
строгага памежнага кантролю на межах Шэнгенскай зоны.
Як заявіў сёньня кіраўнік францускага МУС Клод Геан, выступаючы на міністэрскай сустрэчы ў Люксэмбургу, такую меру неабходна прадугледзець на выпадак надзвычайнага наплыву нелегальных мігрантаў з краін трэцяга сьвету. «Штогод каля 400 тысяч чалавек трапляюць на тэрыторыю Эўразьвязу нелегальна, а ўсяго ў Эўропе без законных падстаў жывуць ад 2 да 4 мільёнаў чалавек», – сказаў Геан.
Паводле міністра, яго краіна выступае з прапановай перагляду дзейных пагадненьняў, якія рэгулююць візавы рэжым у Шэнгенскай зоне. У прыватнасьці, прапануецца стварыць мэханізм увядзеньня строгага памежнага кантролю на межах любой дзяржавы Шэнгену тэрмінам на месяц. Гэтая мера можа служыць адказам на пагрозу надзвычайнага наплыву нелегальных мігрантаў, як гэта было год таму ў час рэвалюцыйных падзей у Тунісе і Лібіі, якія справакавалі масавы зыход уцекачоў у бок Італіі.
Геан нагадаў таксама, што прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі раней высунуў патрабаваньне рэфармаваць Шэнгенскую прастору на працягу году, паабяцаўшы ў адваротным выпадку вывесьці Францыю з гэтай дамовы.
Аналітыкі аднак лічаць, што гэтая ініцыятыва ня будзе мець разьвіцьця ў будучым – гэта цяпер, балятуючыся на другі тэрмін, Сарказі мусіць гаварыць тое, што спадабаецца выбарцам.
Аляксандар Лукашэнка днямі даў зразумець, што Беларусь у адказ на санкцыі Эўразьвязу можа паслабіць кантроль на «выезьдзе», пусьціўшы ў Эўропу ўсіх нелегалаў. Бліжэйшая суседка Беларусі Польшча вырашыла аднавіць кантроль на межах з дзяржавамі ЭЗ прынамсі на пэрыяд правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе – з 4 чэрвеня па 1 ліпеня.