«У нас у краіне вырашаюць усё два чалавекі — вялікі і маленькі», «Дзе мы, а дзе Астравец?», «Баімся, у мяне недалёка бацькі жывуць» — думкі простых людзей у відэаапытаньні напярэдадні 26-ых угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Будаўніцтва новай беларускай АЭС у Астравецкім раёне пачалося ў 2009 годзе, на адлегласьці прыкладна 50 кілямэтраў ад Вільні і каля 160 км ад Менску. Плянуецца, што першы блёк АЭС пачне дзейнічаць у 2017 годзе, а другі — у 2018 годзе.
Паводле апытаньня (чэрвень 2011), якое правёў у Беларусі Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, базаваны ў Літве, 27.1% апытаных станоўча паставіліся да будаўніцтва ў Беларусі АЭС па расейскім праекце і за расейскі крэдыт, 16.4% не супраць будаўніцтва АЭС, але супраць таго, каб гэта быў расейскі праект, і 50.3% — супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС у прынцыпе.