19 красавіка Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску паведаміў былому палітвязьню Васілю Парфянкову, што супраць яго заведзеная крымінальная справа за парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду.
Васіль Парфянкоў у лютым 2011 году быў асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ («удзел у масавых беспарадках») за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньняў падчас прэзыдэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж году — памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Пасьля ўдзелу ў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 19 сьнежня 2011 году быў арыштаваны на 12 сутак, пасьля чаго за ім быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» лічыць крымінальны перасьлед Васіля Парфянкова выключна палітычна матываваным, зьвязаным з імкненьнем уладаў спыніць ягоную актыўнасьць, а таксама з жаданьнем застрашыць іншых палітычных і грамадзкіх актывістаў напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.
Гэта пацьвярджаецца тым, што прэвэнтыўны нагляд таксама ўсталяваны над былымі палітвязьнямі Ўладзімерам Яроменкам і Паўлам Вінаградавым.
Васілю Парфянкову пагражае да году і шасьці месяцаў пазбаўленьня волі. У выпадку разьвіцьця справы ў гэтым кірунку Васіль Парфянкоў будзе, бясспрэчна, прызнаны новым палітычным вязьнем.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуе:

- неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязьняў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі;
- спыніць крымінальны перасьлед Васіля Парфянкова;
- зьняць (пагасіць) судзімасьць з усіх незаконна асуджаных па падзеях 19 сьнежня 2010 году, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць такім асобам працягнуць сваю палітычную дзейнасьць, у тым ліку — балятавацца ў якасьці кандыдатаў на выбарах усіх узроўняў.