Вядомы беларускі фізык-ядзершчык Ягор Фядзюшын сёньня жыве і працуе ў Канадзе, дзе займаецца пытаньнямі экалёгіі і прадстаўляе рэгіянальнае аддзяленьне зарэгістраванай ў Беларусі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгіяў. Пасьля таго як Менск аб’явіў пра будаўніцтва ў краіне АЭС, ён ініцыяваў стварэньне аргкамітэту «Навукоўцы за бязьядзерную Беларусь».
— Вядома, што падчас чарнобыльскіх падзеяў вы працавалі ў навукова-дасьледчым інстытуце энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» пад Менскам.
— Я працаваў у Соснах ад 1965 да 1997 году. У 1960 — 1970-я прафэсія фізыка-ядзершчыка была вельмі папулярнай і прэстыжнай. Мы ўсе верылі ў перамогу «мірнага атаму», працавалі, як «зьвяры», рызыкавалі здароўем, ведаючы, што атрымліваем высокую дозу радыяцыі. Галоўнае для нас быў экспэрымэнт. Сваю дысэртацыю я рабіў на падставе выпрабаваньняў унутры рэактару. Гэта было вымярэньне хуткасьці карозіі ў агрэсіўным асяродку ва ўмовах апраменьваньня. Потым маю працу цытавалі і ў нас, і за мяжой. Тады амаль нічога ня ведалі пра аварыі, якія адбываліся ў іншых кутках СССР. Усё гэта трымалася ў сакрэце. Толькі цяпер я чытаю тое, пра што мусіў ведаць тады — пра той жа Сяміпалацінск, напрыклад. Калі б можна было замаўчаць Чарнобыль, дык так бы і зрабілі. Але не атрымалася — быў ужо іншы час.
— Кажуць, што пра падзеі 26-гадовай даўніны большасьць з тагачасных супрацоўнікаў «Соснаў» даведаліся ўжо пасьля выходных, у панядзелак, 28 красавіка.
— Так, калі пасьля выходных прыйшлі на працу. Усе прылады зашкальвалі. Мы пачалі шукаць праблемы ўнутры рэактару. Нарэшце з Масквы пазваніў дырэктар інстытуту Васіль Несьцярэнка, які ўжо быў там. Сказаў, што гэта ня ў нас, а па суседзтве, ва Ўкраіне. Чарнобыль стаў тым сыгналам, як і прымусіў мяне і маіх калегаў над многім задумацца. Потым на агульным акадэмічным сходзе я сказаў, што як ядзершчыкі мы нясём адказнасьць за тое, што чагосьці не дагледзелі, не разьлічылі, што ўсе нашы «сьвяцілы» на чале з прэзыдэнтам АН акадэмікам Аляксандравым сьцьвярджалі, што такія АЭС можна будаваць ледзь не на Чырвонай плошчы ў Маскве. Настолькі ў іх высокія гарантыі бясьпекі, што няма праблемаў. Але ж праблемы здарыліся. Іх ніхто не плянаваў. Сёньня я лічу, што будаваць АЭС ва ўмовах Беларусі, дзе няма ані кадраў, ані адпаведнай прамысловасьці — гэта вялікая небясьпека.
— Ці залежыць ступень небясьпекі ад тых, хто гэтую АЭС будуе? Скажам, калі яе пабудуюць французы або японцы, у яе будуць больш высокія гарантыі?
— Абсалютна не залежыць. Хіба што такая расейская рыса як расхлябанасьць сапраўды можа павялічыць долю рызыкі. Аднак, узгадаем аварыю на Фукусіме. Любы тэхналягічна складаны аб’ект рана ці позна дае нейкі збой у сотай, тысячнай, мільённай ці нават першай сэрыі. Па-другое, ніколі ня трэба выключаць чалавечы фактар. Працэсам кіруюць людзі, кампутары. Чарнобыль сыгналізаваў чалавеку, што трэба мяняць сваё стаўленьне, сваю ідэалёгію і псыхалёгію. Трэба думаць, дзеля чаго мы жывем і навошта. Элемэнтарна задумвацца, чаго каштуе для нашчадкаў кожная электрычная разэтка. Трэба, нарэшце, думаць пра ўсю плянэту. Напрыклад, што тычыцца некантраляваных выкідаў кожнай АЭС на Зямлі. У канструкцыі тых жа ЦВЭЛаў (цеплавыдзяляльны элемэнт або галоўны элемэнт ядзернага рэактару) зь верагоднасьцю ў 0,1% прадугледжаны варыянт негермэтычнасьці. У выніку празь некаторы час рэактар пачынае выкідваць вялікую колькасьць самых розных газаў, сярод якіх той жа крыптон-85. У параўнаньні зь іншымі газамі ён хутчэй назапашваецца. А таксама мае больш высокі пэрыяд паўраспаду, дзесьці 10,5 гадоў. У выніку на Зямлі павялічылася частата маланак, цунамі, тарнада. Гэта ўсё сьледзтва чалавечай дзейнасьці.
— Вы недзе выказваліся, што ў Беларусі маецца 40% так званых залішніх магутнасьцяў ад ужо пабудаваных ЦЭС і што пры іх мадэрнізацыі, пры пераводзе на новы цыкль іх можна выкарыстоўваць у якасьці альтэрнатывы АЭС.
— Так, гэта было б разоў у 10 разоў таньней, чым будаўніцтва АЭС, ды акупілася цягам двух-трох гадоў. Што да АЭС, то гэты праект трэба будаваць найменей 10 гадоў. Думаю, што да 2017 яго ня зробяць. Як бы пра гэта не трубілі. Будаўніцтва АЭС у Беларусі можна параўнаць з такім літаратурным выразам як «боты ўсьмятку», то бок надзвычайным вар’яцтвам, якое ідзе ад недахопу розуму ды адукаванасьці. А таксама ад добрага разьліку інкарпараваць Беларусь у Расею, зрабіць яе цалкам залежнай. Бо ядзерная залежнасьць куды больш вялікая, чым паліўная. Там можна замяніць партнэраў. А вось з адбудаванай ядзернай энэргетыкай, калі трэба замяняць ЦВЭЛы, усё вельмі складана. Ты павязаны з Расеяй ланцугамі. Мы мусім думаць ня толькі пра Беларусь, але і пра ўсю плянэту. Наша тэхнагеннае ўзьдзеяньне на іншыя рэгіёны можа быць вельмі і вельмі сур’ёзным.
— 26 красавіка ў розных краінах сьвету, у тым ліку і ў Канадзе, праходзяць розныя чарнобыльскія акцыі. У Беларусі апошнім часам яны не такія масавыя, як раней. Вы бралі ўдзел у першых чарнобыльскіх маршах. Які зь іх вы найчасьцей узгадваеце?
— Гэта было ў 1996 годзе, калі мы ішлі ў калёне «Чарнобыльскага шляху» побач з Генадзем Карпенкам, тады намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі. Карпенка быў маім вучнем, працаваў у маім аддзеле ў інстытуце, там жа пісаў і кандыдацкую, а кіраўніком у яго быў Васіль Несьцярэнка. Потым Карпенка, ня ўбачыўшы пэрспэктываў у беларускай ядзернай энэргетыцы, перайшоў у парашковую мэталюргію. І вось тады ў калёне Гена Карпенка сказаў мне словы, якія я часта ў новым кантэксьце ўзгадваю і цяпер: «На Беларусь зваліліся такія беды як вайна, Чарнобыль, а вось цяпер яшчэ і Лукашэнка. Наступствы апошняй бяды мы будзем адчуваць доўга». Справа ў тым, што пры Лукашэнку выхавалася ўжо новае пакаленьне. Вось, напрыклад, апошняя характэрная для часу песьня " Я из деревни«. Многія лічаць гэта поўным ідыятызмам, а прэзыдэнт успрымае сур’ёзна: маўляў, такія песьні трэба пісаць. Я веру, што дзяўчынка, якае сьпявае, робіць гэта шчыра. Тое ж самае і настаўнік музыкі. Такая шчырасьць ідзе ад затлумленасьці, ад запалоханасьці. Аднак гэта поўнае «ку-ку». Вось гэтая справа Лукашэнкі, гэтае абалваньваньне куды больш жахлівыя за АЭС.
— Вядома, што падчас чарнобыльскіх падзеяў вы працавалі ў навукова-дасьледчым інстытуце энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» пад Менскам.
— Я працаваў у Соснах ад 1965 да 1997 году. У 1960 — 1970-я прафэсія фізыка-ядзершчыка была вельмі папулярнай і прэстыжнай. Мы ўсе верылі ў перамогу «мірнага атаму», працавалі, як «зьвяры», рызыкавалі здароўем, ведаючы, што атрымліваем высокую дозу радыяцыі. Галоўнае для нас быў экспэрымэнт. Сваю дысэртацыю я рабіў на падставе выпрабаваньняў унутры рэактару. Гэта было вымярэньне хуткасьці карозіі ў агрэсіўным асяродку ва ўмовах апраменьваньня. Потым маю працу цытавалі і ў нас, і за мяжой. Тады амаль нічога ня ведалі пра аварыі, якія адбываліся ў іншых кутках СССР. Усё гэта трымалася ў сакрэце. Толькі цяпер я чытаю тое, пра што мусіў ведаць тады — пра той жа Сяміпалацінск, напрыклад. Калі б можна было замаўчаць Чарнобыль, дык так бы і зрабілі. Але не атрымалася — быў ужо іншы час.
— Кажуць, што пра падзеі 26-гадовай даўніны большасьць з тагачасных супрацоўнікаў «Соснаў» даведаліся ўжо пасьля выходных, у панядзелак, 28 красавіка.
Будаваць АЭС ва ўмовах Беларусі, дзе няма ані кадраў, ані адпаведнай прамысловасьці — гэта вялікая небясьпека.
— Так, калі пасьля выходных прыйшлі на працу. Усе прылады зашкальвалі. Мы пачалі шукаць праблемы ўнутры рэактару. Нарэшце з Масквы пазваніў дырэктар інстытуту Васіль Несьцярэнка, які ўжо быў там. Сказаў, што гэта ня ў нас, а па суседзтве, ва Ўкраіне. Чарнобыль стаў тым сыгналам, як і прымусіў мяне і маіх калегаў над многім задумацца. Потым на агульным акадэмічным сходзе я сказаў, што як ядзершчыкі мы нясём адказнасьць за тое, што чагосьці не дагледзелі, не разьлічылі, што ўсе нашы «сьвяцілы» на чале з прэзыдэнтам АН акадэмікам Аляксандравым сьцьвярджалі, што такія АЭС можна будаваць ледзь не на Чырвонай плошчы ў Маскве. Настолькі ў іх высокія гарантыі бясьпекі, што няма праблемаў. Але ж праблемы здарыліся. Іх ніхто не плянаваў. Сёньня я лічу, што будаваць АЭС ва ўмовах Беларусі, дзе няма ані кадраў, ані адпаведнай прамысловасьці — гэта вялікая небясьпека.
— Абсалютна не залежыць. Хіба што такая расейская рыса як расхлябанасьць сапраўды можа павялічыць долю рызыкі. Аднак, узгадаем аварыю на Фукусіме. Любы тэхналягічна складаны аб’ект рана ці позна дае нейкі збой у сотай, тысячнай, мільённай ці нават першай сэрыі. Па-другое, ніколі ня трэба выключаць чалавечы фактар. Працэсам кіруюць людзі, кампутары. Чарнобыль сыгналізаваў чалавеку, што трэба мяняць сваё стаўленьне, сваю ідэалёгію і псыхалёгію. Трэба думаць, дзеля чаго мы жывем і навошта. Элемэнтарна задумвацца, чаго каштуе для нашчадкаў кожная электрычная разэтка. Трэба, нарэшце, думаць пра ўсю плянэту. Напрыклад, што тычыцца некантраляваных выкідаў кожнай АЭС на Зямлі. У канструкцыі тых жа ЦВЭЛаў (цеплавыдзяляльны элемэнт або галоўны элемэнт ядзернага рэактару) зь верагоднасьцю ў 0,1% прадугледжаны варыянт негермэтычнасьці. У выніку празь некаторы час рэактар пачынае выкідваць вялікую колькасьць самых розных газаў, сярод якіх той жа крыптон-85. У параўнаньні зь іншымі газамі ён хутчэй назапашваецца. А таксама мае больш высокі пэрыяд паўраспаду, дзесьці 10,5 гадоў. У выніку на Зямлі павялічылася частата маланак, цунамі, тарнада. Гэта ўсё сьледзтва чалавечай дзейнасьці.
— Вы недзе выказваліся, што ў Беларусі маецца 40% так званых залішніх магутнасьцяў ад ужо пабудаваных ЦЭС і што пры іх мадэрнізацыі, пры пераводзе на новы цыкль іх можна выкарыстоўваць у якасьці альтэрнатывы АЭС.
Ядзерная залежнасьць куды больш вялікая, чым паліўная.