Маці Зянона Пазьняка пахавалі ў Суботніках

Ганна Пазьняк, 1958 г. Фота Зянона Пазьняка

Сёньня адбылося разьвітаньне з маці Зянона Пазьняка, Ганнай Яўхімаўнай, якая памерла 22 красавіка, не дажыўшы некалькі дзён да 90 гадоў.

У Менску на грамадзянскую паніхіду прыйшлі блізкія сябры Зянона Пазьняка, былыя дэпутаты апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня і актывісты КХП-БНФ.

Пахаваньне адбылося на яе радзіме, у Суботніках, што на Іўеўшчыне.

Як распавёў нашаму радыё намесьнік старшыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў, труна Ганны Пазьняк была падвезеная да яе роднага дому ў Суботніках, дзе сабраліся сваякі і суседзі нябожчыцы. Затым у касьцёле адбылася пахавальная імша.

На могілках разьвітальнае слова сказалі блізкія Ганны Яўхімаўны, былі зачытаныя лісты зь Нью-Ёрку Зянона Пазьняка і яго жонкі Галіны. Пахаваная Ганна Яўхімаўна Пазьняк была пад бел-чырвона-белым сьцягам, побач са сваімі бацькамі.

Вянок памяці: Ганна Пазьняк

Памерла маці Зянона Пазьняка