Затрымалі з праваабарончай літаратурай

Увечары ў нядзелю мытнікі затрымалі гарадзенскіх актывістаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча. Гэта адбылося на мяжы зь Літвой на КПП “Прывалка”.
У іх было некалькі дзесяткаў кніг на праваабарончую тэматыку, паведаміў нашаму Радыё Уладзімір Хільмановіч.

На цяперашні момант затрыманых не адпускаюць паўтары гадзіны.