Дадатковая карысьць прабіётыкаў

Вы напэўна чулі, што прабіётыкі, гэтак званыя «добрыя» бактэрыі, якія ўтрымліваюцца ў ягуртах і некаторых сырах, альбо прадаюцца асобна ў пігулках, могуць дапамагчы з праблемамі страваваньня. Некаторыя дасьледчыкі, аднак, кажуць, што гэтыя бактэрыі могуць палепшыць і іншыя аспэкты вашага здароўя. Сярод такіх пазытыўных наступстваў называюць:

Здаравейшае сэрца. Канадзкія дасьледчыкі нядаўна высьветлілі, што ў людзей, якія спажывалі ягурты з прабіятычнай бактэрыяй Lactobacillus reuteri, за шэсьць тыдняў амаль на 9 працэнтаў зьнізіўся ўзровень гэтак званага «кепскага» халестырыну LDL.

Меней хваляваньняў. Паводле дасьледаваньня брытанскага навуковага выданьня British Journal of Nutrition, у людзей, якія 30 дзён прымалі харчовыя дадаткі з бактэрыямі Lactobacillus і Bifidobacterium longum, назіраўся ніжэйшы ўзровень стрэсу, чым у людзей, якія гэтых дабавак не ужывалі.

Чысьцейшыя зубы і дзясны. Дасьледаваньне 2011 году паказала, што ужываньне Lactobacillus reuteri і Bifidobacterium можа зьменшыць узровень некаторых шкодных бактэрыяў, якія выклікаюць хваробы дзяснаў і карыес.

Меней прастудаў і кашлю. Паводле праведзенага ў 2011 годзе агляду дзесяці дасьледаваньняў, спажываньне прабіятычных дадаткаў зьменшыла на 12 працэнтаў інфэкцыі верхніх дыхальных шляхоў.

Найлепшыя крыніцы:


Прыродныя ежа. Шмат якія найбольш карысныя бактэрыі ўтрымліваюцца ў ягуртах з «жывымі актыўнымі культурамі», і ў фэрмэнтаваных малочных і соевых прадуктах.

Адмысловыя дадаткі. Прабіятычныя пігулкі ўтрымліваюць болей добрых бактэрыяў, чым ежа, кажа прафэсар мэдычнага факультэту Гарвардзскага ўнівэстытэту Эрык Дынг, спэцыяліст ў сфэры харчаваньня. Дазіроўка залежыць ад тыпу бактэрыі, таму перад ужываньнем пракансультуйцеся ў доктара.