Эфір 18 красавіка 2012 году
У допісах, якія мы атрымліваем у гэтыя красавіцкія дні, слухачы «Свабоды» выказваюцца наконт найбольш вострых грамадзкіх праблемаў, дзеляцца ўражаньнямі і меркаваньнямі пра актуальныя падзеі і зьявы.
Пра выбарчую кампанію, якая павінна неўзабаве пачацца ў Беларусі, а таксама пра яе магчымыя наступствы разважае ў сваім лісьце Аляксандар Сувораў са Смаргоні. Ён піша:
«Ужо сёньня зразумела, што і яўку ўлада забясьпечыць на 100 працэнтаў, і перамога будзе гарантаваная тым кандыдатам, якія патрэбныя рэжыму. А народу ў выніку скажуць: вось бачыце, дэмакратычныя кандыдаты не карыстаюцца аўтарытэтам — не галасуюць за іх людзі, ніводзін не прайшоў у парлямэнт.
Што да папулярнасьці Лукашэнкі і нібыта высокага рэйтынгу сярод пэнсіянэраў, то тут у мяне — вялікія сумневы. Тыя вэтэраны, якія некалі 18 год таму выбралі яго прэзыдэнтам, амаль усе ўжо спачываюць на могілках. А празь пяць год іх стане яшчэ меней. Адпаведна, зьменшыцца і ягоная сацыяльная апора. За мінулыя 18 год вырасла новае пакаленьне беларусаў, якія ўвогуле ня маюць ніякай настальгіі па СССР і савецкіх парадках. Іх Лукашэнка сваімі састарэлымі лёзунгамі не прывабіць».
Пэнсіянэраў у Беларусі за мінулыя два дзесяцігодзьдзі меней ня стала, спадар Аляксандар: наадварот, іхная ўдзельная вага ў агульнай колькасьці насельніцтва значна ўзрасла. Нельга сьцьвярджаць, што ўсе яны дружна падтрымліваюць цяперашні рэжым. Але і адмаўляць той факт, што значная частка людзей сталага веку насьцярожана ставіцца да любых узрушэньняў і палітычных зьменаў — нельга. А моладзі сярод выбарцаў не пабольшала. Да таго ж многія маладыя людзі сёньня зьяжджаюць з краіны, а таму, натуральна, ні ў якіх выбарчых кампаніях ня ўдзельнічаюць. Дый галасаваць значная частка маладых ходзіць з прыкметна меншай ахвотай, чым гэта робяць пэнсіянэры.
Аўтар наступнага ліста Аляксей Сьмірноў з Горадні разважае пра недасканаласьць рынкавай эканомікі, пра заганы і недахопы дэмакратычнай сыстэмы ўлады. Слухач піша:
«Нядаўна даведаўся, што і ў нашай краіне ёсьць свае мільярдэры — спонсары рэжыму. Ну, а што тут дзіўнага? На Захадзе гэтых мільярдэраў — сотні. Праўда, там яны — ніякія ня спонсары сваіх рэжымаў. Але толькі таму, што самі кіруюць сваімі краінамі. Там ім належыць палітычная ўлада. Менавіта яны фінансуюць палітычныя партыі. Ну, а „нашы“ да гэтага яшчэ не дарасьлі: яны вымушаны служыць рэжыму. А ня будуць служыць — дык у іх проста адбяруць бізнэс, а то і пасадзяць.
Але ніякі рэжым ня вечны. Міне час — ня будзе Лукашэнкі, і ў нас таксама складзецца якая-небудзь так званая „дэмакратыя“ кшталту нямецкай ці польскай. І тады гэтыя „свае“ прыйдуць да ўлады, прыхватызуюць усю дзяржаўную і недзяржаўную ўласнасьць — і будуць кіраваць пры дапамозе так званых дэмакратычных і свабодных выбараў. Пры такіх „свабодных выбарах“, якія існуюць у вас у свабодным сьвеце, ня трэба мець ніякіх чуравых ці ярмошыных, каб сфальшаваць нешта. Сыстэма пабудаваная так, што хто б ні прыйшоў да ўлады — усе яны аднолькава аддана служаць бізнэсу, ад якога атрымліваюць грошы...
Капіталізм — ненажэрны: колькі б грошай ні было — усё мала... І ўся гэтая „дэмакратыя“ клануе, выношвае брэйвікаў ды іншых забойцаў, у тым ліку тэрарыстаў-самагубцаў. Усім кіруе бізнэс — жорсткі, цынічны, бесчалавечны. Як і ўсе гэтыя манархічныя, аўтарытарныя, кланавыя ды ім падобныя рэжымы. У іх адно агульнае — манаполія на сродкі вытворчасьці. І адзіная мэта — грошы і ўлада».
Любая сыстэма ўлады, спадар Аляксей, — гэта ў пэўнай ступені абмежаваньні і гвалт над асобай. Ня вы першы і ня вы апошні абрынуліся з жорсткай крытыкай на капіталізм, на ўсе ягоныя заганы, зьвязаныя з імкненьнем чалавека да ўзбагачэньня, з сувязямі бізнэсу і ўлады. Усё гэта так. Але якая альтэрнатыва? Адабраць уласнасьць? Перарабіць рынкавую эканоміку на плянавую? Зьнішчыць капіталістаў? Ператварыць уласьніка ў найманага работніка, які будзе працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве і зарплата якога будзе мала залежаць ад вынікаў працы? Усё ж гэта ўжо было ў нашай гісторыі. І які быў вынік сацыялістычнага экспэрымэнту? Так, капіталістаў ня стала, легальныя мільярдэры ды мільянэры зьніклі. Але чамусьці не было і дастаткова тавараў у крамах, і нармальнага сэрвісу, і магчымасьці свабодна падарожнічаць па замежных краінах, і яшчэ многіх-многіх іншых рэчаў — якія маюць і якімі карыстаюцца людзі ў свабодным сьвеце.
Многія нашы слухачы ў сваіх лістах зноў і зноў зьвяртаюцца да тэмы сьмяротных прысудаў, вынесеных і ў сьціслыя тэрміны выкананых у дачыненьні да Канавалава і Кавалёва, якіх абвінавацілі ў леташнім выбуху ў Менскім мэтро. Вось якія меркаваньні на гэты конт выказвае наш даўні сябар Кастусь Сырэль з Ушачаў. Ён піша:
«Наша праваахоўная сыстэма (і ня толькі наша) ня раз ужо давала збоі, не аднойчы карала невінаватых. Узяць хоць бы тую ж знакамітую «віцебскую справу» — па ёй жа пасадзілі зь дзясятак выпадковых людзей, а аднаго нават расстралялі.
Трапілі аднаго разу ў такую праваахоўную мясарубку і двое жыхароў нашага раёну. Паехалі мужыкі зімой у лес дровы нарыхтоўваць, дый знайшлі труп жанчыны. Як законапаслухмяныя грамадзяне, заявілі ў міліцыю. А іх саміх і абвінавацілі ў забойстве. Адседзелі хлопцы па сем год, пакуль сапраўднага забойцу не знайшлі. Выйшлі — ні сем’яў, ні працы, ні здароўя. Адзін зь іх, здаецца, ужо і памёр, ды не старым яшчэ чалавекам. Вось вам і сьледзтва беларускае, і суд, і справядлівасьць. Ці ж можна пасьля такога наагул сьмяротныя прысуды выносіць?
Але я ня толькі пра Канавалава з Кавалёвым хацеў напісаць, а наагул пра асуджаных да сьмяротнага пакараньня, і асабліва — пра іхных родных. Справа ў тым, што каінаву пячатку дзяржава ставіць і на ні ў чым не вінаватых сваяках асуджаных на сьмерць. У пэўнай ступені яны робяцца ізгоямі ў сваёй краіне.
Па-першае, блізкія сваякі асуджаных, нават іх унукі, павінны засвоіць, што для іх назаўсёды зачынена дарога на працу, напрыклад, у міліцыі. Я ўжо не кажу пра арганізацыі кшталту КДБ ці падобных.
Па-другое, ім зачынена дарога на працу на любых прадпрыемствах, дзе ёсьць якая-небудзь сакрэтная вытворчасьць. Пры Савецкім Саюзе, прынамсі, было так. Думаю, што нічога не памянялася і цяпер.
Па-трэцяе, ня варта падаваць дакумэнты для паступленьня, напрыклад, на юрфак — ня прымуць. Ізноў жа, пры СССР было так. Ці памянялася што цяпер — ня ведаю, хутчэй за ўсё — не.
Дадам, што пры СССР сваякоў асуджаных, акрамя юрфаку, не прынялі б ні ў мараходку, ні ў пагранвучэльню, ні тым больш на факультэт міжнародных адносін. З выездам за мяжу, нават у турпаездку ў Баўгарыю, таксама былі б праблемы. (Ну, за мяжу, прынамсі, цяпер выпускаюць. Едзь хоць у ЗША.)
Мяркую, што ня варта блізкім сваякам таксама спрабаваць зьвязаць свой лёс з войскам — напэўна, ніякай кар’еры ім ня бачыць, як сваіх вушэй. Адбыў тэрміновую службу — і едзь дамоў.
Само сабой, што да высокіх дзяржаўных пасадаў таксама не прабіцца, будзь ты хоць якім геніем.
Так што, шаноўнае спадарства, нялёгкая гэта доля — быць, напрыклад, сынам асуджанага да сьмяротнага пакараньня. Тое, што ты ня можаш наведаць магілу свайго бацькі — гэта яшчэ ня самае горшае...«.
Што найбольш уражвае ў гісторыі з Канавалавым і Кавалёвым — дык гэта пасьпешлівасьць, зь якой сьмяротны прысуд быў выкананы. У тых заходніх краінах, дзе пакуль захоўваецца гэты від пакараньня (напрыклад, у Злучаных Штатах), падобныя працэсы расьцягваюцца на многія гады. Адводзіцца дастаткова часу на тое, каб былі разгледжаны ўсе магчымыя віды апэляцый, каб выключыць магчымасьць памылак. У Беларусі ж у выпадку з Канавалавым і Кавалёвым паміж прысудам і расстрэлам мінула ўсяго некалькі месяцаў. Пры гэтым былі праігнараваныя ўсе просьбы шматлікіх міжнародных арганізацый калі не адмяніць прысуд — то хаця б пачакаць, адкласьці, пакінуць час для глыбейшага расьсьледаваньня і апэляцыяў. Адметна, што надзвычайная хуткасьць, зь якой расстралялі Канавалава і Кавалёва, выклікала ў Беларусі шмат пытаньняў нават сярод прыхільнікаў сьмяротнай кары.
На заканчэньне цікавая гісторыя ад нашага даўняга сябра Паўла Саца зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну — пра тое, як жывуць і колькі зарабляюць у сёньняшніх беларускіх калгасах. Слухач піша:
«Прыехалі да нас у Маларыцкі раён украінскія госьці з суседняй Валыні, з Ратна. Наведалі раённыя калгасы (СВК), заехалі на жывёлагалоўчую фэрму ў вёсцы Лукава. І пытаюцца там у адной даяркі: „Колькі зарабляеце за сваю працу?..“ Тая адказала шчыра: „Усяго 600 тысяч...“ Як жа яна пашкадавала потым за гэтыя словы. Ужо месяц дзяўбуць няшчасную даярку: „Навошта казала праўду, чаму не сказала, што зарабляеш паўтара мільёна...“ Хоць бяры ды звальняйся. Вось такія ў нас парадкі: падман на кожным кроку...
У сапраўднасьці жыць на вёсцы цяжка. Вось паабяцалі нам, пэнсіянэрам, 5-працэнтную зьніжку ў краме. Пайшоў я на закупы. Узяў адну курыцу, макарону, бутэльку алею, кіляграм рыбы, два пакеты малака і кефіру, два боханы хлеба... Бязь зьніжкі гэта каштавала 116 тысяч рублёў, са зьніжкай — 110 тысяч. Тры разы схадзіў у краму — і пэнсіі няма. І да 10-га чысла не хапае як мінімум 150 тысяч рублёў. Дык гэтая мізэрная зьніжка маіх праблемаў ня вырашыць... Няма грошай нават на тое, каб паехаць у храм...
Цяпер вось улада пачала хваліцца, што ўводзіць для такіх як я, інвалідаў, ільготныя рэцэпты на лекі. А ня кажуць таго, што ільготы гэтыя вельмі хітрыя. Напрыклад, калі я — інвалід па зроку, дык ільгота распаўсюджваецца толькі на лекі для вачэй. А спатрэбяцца нейкія іншыя лекі — бяры за поўны кошт. Пахвальбы шмат, а рэальнай дапамогі — кот наплакаў».
Многія памятаюць, як у 2007 годзе падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі прэзыдэнт Лукашэнка заявіў, што беларуская даярка на фэрме у добры пэрыяд атрымлівае 700–800 даляраў. Тая заява стала амаль што афарызмам. Не адзін журналіст зьбіў чаравікі, вандруючы па беларускіх фэрмах у пошуках той мітычнай даяркі. І за пяць мінулых гадоў у заробках вясковых людзей мала што зьмянілася. Нягледзячы на тое, што афіцыйная статыстыка сьцьвярджае пра няўхільны рост даходаў беларускіх грамадзянаў, у сапраўднасьці знайсьці даярку, пра якую распавядаў Лукашэнка, сёньня гэтак жа цяжка, як і тады.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by