17 красавіка Кастрычніцкі суд Магілёва задаволіў пазоў актывіста незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Валадара Цурпанава супраць вагонабудаўнічага заводу, дзе пазоўнік рабіў зваршчыкам.
Прадпрыемства паводле выраку судзьдзі Валянціны Лукашэвіч мусіць сплаціць актывісту 492 тысячы рублёў даплаты да заробку за леташні сакавік.
Цурпанаў: «Я прасіў суд, каб мне завод даплаціў грошы паводле маіх падлікаў таго, што мной было зроблена. Завод жа кіраваўся ўсталяванай на ім сыстэмай, якую можна назваць брыгаднай, альбо „абшчаком“, і якая не працавала. Не было сходаў, не было падлікаў, што, хто зрабіў. Суд прыслухаўся да маёй аргумэнтацыі й была прызначаная экспэртыза, якая паказала, што разыходжаньні ў маіх падліках з падлікамі экспэрта мінімальныя. Такім чынам, суд задаволіў пакуль адзін з маіх трох пазоваў да прадпрыемства. Я ў судзе казаў, што калі параўнаць тое, што налічыў мне завод, з тым, што я ў рэальнасьці зарабіў, то атрымліваецца, што мяне проста абкрадалі».
Два пакуль не разгледжаныя пазовы актывіста супраць вагонабудаўнічага заводу тычацца самой сыстэмы налічэньня на ім заробкаў.
Валадара Цурпанава звольнілі з вагонабудаўнічага прадпрыемства па сканчэньні тэрміну дзеяньня кантракту ўлетку 2011 году. Актывіст спрабаваў высьветліць пры дапамозе пракуратуры, чаму зь ім не працягнулі працоўных адносінаў, але марна. Паводле заканадаўства наймальнік не абавязаны называць прычынаў. Як лічыць сам Цурпанаў, яго пазбыліся таму, што ён патрабаваў ад адміністрацыі заводу выконваць закон і дбаў пра інтарэсы калегаў. Ён напісаў больш за 60 зваротаў на імя кіраўніка прадпрыемства з патрабаваньнем палепшыць рабочым бытавыя і працоўныя ўмовы.