Гадавіна тэракту стала падставай для новага ўсплёску рэфлексіяў вакол гэтай трагедыі. Асноўная ўвага ў незалежных мэдыях і інтэрнэт-форумах аддаецца пытаньню, хто ж насамрэч учыніў выбух. Я хацеў бы пагаварыць пра іншае. Як усякая падзея, якая выклікала моцны грамадзкі рэзананс, выбух у мэтро стаў у пэўным сэнсе тэстам. Ён выявіў, выцягнуў на паверхню нейкія працэсы, якія былі схаваныя, мала заўважныя для шырокай публікі.
Па-першае, Лукашэнка непрыхавана ганарыўся тым, як хутка праваахоўныя органы злавілі злачынцаў. Гэта, на ягоную думку, паказвае моц улады, эфэктыўнасьць створаных ім дзяржаўных інстытутаў і нават іх легітымацыю.
Аднак калі прыняць афіцыйную вэрсію тэракту, то ўзьнікае шэраг пытаньняў. Амаль дзесяць гадоў Канавалаў і Кавалёў беспакарана чынілі тэракты, выбухі ў Віцебску і Менску, і слаўныя праваахоўныя органы не маглі іх злавіць. У галівудзкіх ці расейскіх дэтэктывах, баевіках заўзятыя злачынцы, тэрарысты, якія ставяць на вушы ўсе спэцслужбы – гэта, як правіла, прафэсіяналы, былыя спэцназаўцы, навучаныя, як забіваць, узрываць, замятаць сьляды, кансьпіравацца і інш. Тут жа людзі, якіх назвалі тэрарыстамі, простыя сьлесары, пачалі рабіць выбухі зусім маладымі. Яны ня мелі ніякай спэцыяльнай падрыхтоўкі, пасьля тэракту нават не зьбіраліся хавацца, пайшлі піць гарэлку. У Беларусі сёньня дзевяць (!) службаў з правам апэратыўна-вышуковай дзейнасьці. Чаму іх не маглі злавіць раней? Хіба таму, што ў праваахоўных органаў і спэцслужбаў проста іншая функцыя. Усе яны зарыентаваныя не на барацьбу з злачынцамі, а на перасьлед праціўнікаў рэжыму, усіх незадаволеных.
У любым выпадку тэракт паказаў, што кіроўны рэжым ня змог выканаць сваю частку негалоснага сацыяльнага кантракту, паводле якога ўлада гарантуе грамадзянам бясьпеку, стабільнасьць, сацыяльную абарону ўзамен на свабоду і грамадзянскія правы.
Па-другое, у любой краіне трагедыя аб’ядноўвае, кансалідуе народ. Бо яна закранае ўсіх, незалежна ад палітычных ці іншых поглядаў. У Беларусі ўсё наадварот. Напрыклад, кожная гадавіна Чарнобыльскай аварыі служыць нагодай для палітычнага абвастрэньня. Таксама і тэракт у мэтро яшчэ больш раскалоў грамадзтва, стварыў новую лінію грамадзка-палітычнага супрацьстаяньня. Улада і апазыцыя пачалі абвінавачваць адна адну ў датычнасьці да злачынства. Ціхая грамадзянская вайна, якая даўно ідзе ў краіне, атрымала новы штуршок.
Па-трэцяе, тэракт, на дадатак да эканамічнага крызісу, выявіў значны недавер грамадзтва да ўлады. Цікава ўзгадаць, як у першыя дні пасьля выбуху вялізная большасьць беларускай блогасфэры адразу, без ваганьняў паказала пальцам на ўладу. Тая нават разгубілася ад такой нечаканасьці, афіцыйныя асобы пачалі пагражаць арыштам за распаўсюд чутак.
Цягам усяго году незалежныя сацыёлягі фіксавалі, што большасьць насельніцтва ня верыць афіцыйнай вэрсіі гэтага злачынства. Некалькі разоў факт недаверу людзей да высноваў сьледзтва ускосна прызнаваў у сваіх інтэрвію Лукашэнка. Улада прыклала вялікія намаганьні, каб пераканаць людзей, аднак гэта не пераламіла сытуацыю. Палітычная вайна вакол тэракту паказала абмежаваныя магчымасьці дзяржаўнай прапаганды, калі тая сутыкаецца з пэўнымі ўяўленьнямі людзей – уяўленьнямі, якія да таго ж грунтуюцца на альтэрнатыўнай інфармацыі.
Асуджэньне Канавалава і Кавалёва да сьмяротнага пакараньня, адмова ў памілаваньні, расстрэл прывялі да таго, што ўпершыню ў гісторыі Беларусі праціўнікаў вышэйшай меры стала больш, чым прыхільнікаў. Гэта зафіксавала сацыялягічнае апытаньне НІСЭПД у сакавіку.
Па-чацьвёртае, справа Канавалава і Кавалёва паказала крызіс інстытуту правасудзьдзя ў Беларусі. Думаю, улады зрабілі памылку, зрабіўшы судовы працэс над імі адкрытым. На ім выявілася такая колькасьць нестыковак у вэрсіі сьледзтва, што незалежны суд паставіў бы іх пад сумненьне. Усе ахвотныя могуць пазнаёміцца з канкрэтнымі фактамі ў кнізе Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?» Хачу толькі адзначыць, як даводзіў Лукашэнка, што на раскрыцьцё гэтага злачынства былі кінутыя найлепшыя сілы ўсіх праваахоўных органаў. Дык калі так працуюць найлепшыя адмыслоўцы, то што казаць пра іншых супрацоўнікаў у звычайных крымінальных справах, якія ня маюць такога шырокага розгаласу?