На першы погляд, расейскі прэзыдэнт-элект у сваёй апошняй справаздачы ў якасьці кіраўніка ўраду прыгадаў Беларусь мімаходзь. Але ў кантэксьце, у якім яна была прыгаданая, стасункі стара-новай пуцінскай Расеі зь Беларусьсю выглядаюць надзвычай важнымі.
Калі Пуцін упершыню агучыў ідэю эўразійскага саюзу, яна здавалася некаторым ці то шпількай партнэру па тандэму, ці то перадвыбарчай бурбалкай, спробай гуляць на пэўных пачуцьцях расейскага электарату. Выбары скончыліся, менш чым празь месяц пачынаецца новае праўленьне Пуціна. І ён прыгадвае эўразійскі саюз у ліку галоўных прыярытэтаў гэтага праўленьня.
Варта сказаць, што паняцьце прыярытэт у постсавецкім (ды яшчэ і ў савецкім) палітычным дыскурсе стала ахвярай даволі моцнай інфляцыі – прыярытэтам пры нагодзе абвяшчалася ўсё: ад глябальнай бясьпекі і выжываньня краіны да сьвінагадоўлі. Магчыма, і Пуцін, называючы свае прыярытэты, займаўся тым самым звыклым піярам: і гэта прыярытэт, і гэта, і вось тое, і наагул усё на сьвеце.
Але першапачаткова прыярытэт – гэта галоўны накірунак, іншыя – ня проста менш важныя, яны могуць быць праігнараваныя ці нават адкінутыя ўбок дзеля дасягненьня посьпеху на прыярытэтным накірунку.
І калі Пуцін меў на ўвазе менавіта гэтае, першапачаткова значэньне, то з узгадкі Беларусі ў гэтым кантэксьце шмат чаго вынікае. І варта зьвярнуць увагу, у шэрагу якіх іншых прыярытэтаў быў прыгаданы эўразійскі саюз: дэмаграфічнае пытаньне, разьвіцьцё ўсходніх тэрыторый, стварэньне працоўных месцаў і пабудова новай эканомікі. Усё гэта – ня проста карысныя мерапрыемствы, гэта чыньнікі выжываньня Расеі. Дык значыць і пяты, на думку Пуціна – ня нешта факультатыўнае, не такое, што можна пры нагодзе рабіць, але і бяз гэтага Расея пражыве.
На думку Пуціна – не пражыве, гэта ўмова выжываньня кіраванай ім краіны.
Тое, што ён меў на ўвазе менавіта першаснае значэньне слова прыярытэт, пацьвярджаецца яго выказваньнямі па іншых сюжэтах міжнароднай палітыкі.
Многія памятаюць грамавую прамову Пуціна на мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы ў 2007 годзе, калі тагачасны прэзыдэнт Расеі абвяшчаў хіба не глябальнае супрацьстаяньне Амэрыцы.
А што цяпер? Дэпутат ад КПРФ задае прэм'еру пытаньне пра натаўскі транзыт на Аўган, пра злавесны блёк НАТА, прыгадваючы заяву кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Міта Ромні пра Расею, як «стратэгічнага ворага №1». Якая падача, як скарыстаў бы яе Пуцін узору мюнхенскай прамовы, як абрынуўся б на «амэрыканскі дыктат». Але Пуцін узору 2012 году прапускае ўзгадку пра Ромні наагул міма вушэй, а наконт Аўганістану тлумачыць у стылі Realpolitik, што ў інтарэсах Расеі – каб натаўцы біліся з талібамі ў Аўганістане, а не расейскія салдаты – з тымі ж талібамі на таджыцка-аўганскай мяжы. І за гэта Расея, ня маючы асаблівых сымпатый да НАТА, можа нават і дапамагчы, у тым ліку і лягістычным цэнтрам ва Ўльянаўску.
Ну ігнараваньне заявы Ромні – гэта магчыма і палітычны разьлік, грозны адказ Пуціна толькі ліў бы ваду на млын выбарчай кампаніі кандыдата ад рэспубліканцаў. Але ня выключана, што такая рэакцыя Пуціна ў спалучэньні з прыярытэтам эўразійскага саюзу – гэта пераасэнсаваньне ролі Расеі ў сьвеце і своеасаблівае пасланьне Захаду: мы – вялікая, але рэгіянальная дзяржава, мы ня маем сусьветных амбіцый, хочаце, напрыклад, ваяваць у Сырыі ці ў нейкім іншым месцы – ваюйце, мы ня будзем класьціся пад вашы танкі ці накіроўваць свае. Гэта – вашае. Але нашае – гэта нашае.
Гэта не азначае, што Расея адмаўляецца наагул ад сваіх глябальных амбіцый. Зусім не. Але гэта ўжо не прыярытэт, яна ня будзе за задавальненьне гэтых амбіцый ахвяраваць хоць чымсьці жыцьцёва для яе важным.
А вось што для яе жыцьцёва важнае – глядзі 5 прыярытэтаў. Асабліва апошні. За гэта Расея гатовая заплаціць стрыманасьцю сваёй зьнешняй палітыкі ў іншых рэгіёнах сьвету. Пры ўсёй несувымернасьці пэрсанажаў прыгадваецца фраза Бісмарка, які ў часы агульнаэўрапейскай моды на каляніяльныя захопы на пытаньне, на што ў Афрыцы прэтэндуе Нямеччына, адказаў: «Вось Францыя, вось Расея, а вось мы паміж імі. Гэта і ёсьць мая мапа Афрыкі». Гэта зусім не азначала, што палітыка вялікага канцлера была зусім ужо траваеднай на пазначанай ім мапе, што давялося зьведаць той жа Францыі. Ён проста не прэтэндаваў на большае.
Калі сапраўды палітыка Расеі мяняецца менавіта ў гэтым накірунку, то Захад у пэўным сэнсе можа ўздыхнуць з палёгкай – Масква ня будзе ставіць яму палкі ў колы ў рэгіёнах, аддаленых ад Расеі, ня будзе весьці прэсінг на ўсёй мапе сьвету. Але зь іншага боку, у сваім рэгіёне – будзе. І з імпэтам, яшчэ большым, чым раней.
І Беларусі гэта тычыцца самым наўпроставым чынам. Паколькі праект эўразійскага саюзу абвешчаны прыярытэтам выжываньня Расеі як краіны і дзяржавы, то можна чакаць ад Масквы пэўнай шчодрасьці. Але спробы Беларусі саскочыць зь «цягніка» эўразійскага саюзу і скарыстацца для гэтага садзеяньнем Захаду будуць сутыкацца са значна больш рэзкім супрацьдзеяньнем з боку Масквы, чым гэта было раней.
Пакуль, на фоне канфлікту паміж Менскам і Брусэлем, такі варыянт уяўляецца досыць абстрактным. Аднак не неймаверным.
І пры гэтым Захад апынецца перад няпростай дылемай: пагадзіцца – адкрыта ці негалосна – на расейскую зону ўплыву з уключэньнем Беларусі, на якую ў самога Захаду ўплываць ня надта атрымліваецца, ці адхіліць прапанову Масквы, яе прэтэнзіі на ролю рэгіянальнай вялікай дзяржавы, рызыкуючы тым, што формула Міта Ромні наконт Расеі стане self-fulfilling prophecy – прароцтвам, якое само збываецца.