Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў пра другое ў 2012 годзе падвышэньне адпускных і розьнічных цэн на аўтамабільнае паліва.
11 красавіка цэны павялічыліся на 5-12%.
Цана літра бэнзіну Нармаль-80 цяпер складае 6050 рублёў (рост 650 рублёў, або 12%), АІ-92 — 6.300 рублёў (рост 300 рублёў , або 5%), АІ-95 — 6.800 рублёў ( рост 350 рублёў, або 5,4 %), літар дызпаліва цяпер каштуе 6950 рублёў ( рост 350 рублёў, або 5,3%).
Перагляд коштаў канцэрн растлумачыў неабходнасьцю «паэтапнага збліжэньня цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў».
«Дзейныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэньня) застаюцца ніжэйшымі за аналягічныя ў Расійскай Фэдэрацыі на 15–18%», — гаворыцца ў паведамленьні «Белнафтахіму».
Папярэдняе павышэньне цэн паліва адбылося 14 сакавіка.
За мінулы год бэнзін Нармаль-80 падаражэў у 2,4 раза, АІ-92 — у 1,99, АІ-95 — 1,88, дызельнае паліва — у 2.44 раза, паведамляе БелаПАН.