Дэпутат Эўрапарлямэнту Марэк Мігальскі заклікаў беларускія ўлады дапусьціць незалежнага лекара да беларускага апазыцыянэра Сяргея Каваленкі, які галадае на знак пратэсту супраць арышту.
Спадар Мігальскі зьвярнуўся з просьбай па дапамогу ў гэтай справе да кіраўніка Эўрапарлямэнту Марціна Шульца.
Марэк Мігальскі лічыць свой зварот тэрміновым, бо стан здароўя Каваленкі зьяўляецца крытычным, і сям’я палітвязьня баіцца, што ён можа не перажыць перавозу з віцебскай калёніі ў менскі псыхіятрычны шпіталь.
Сёньня Віцебскі абласны суд вырашыў прызначыць Сяргею Каваленку комплексную псыхіятрычную экспэртызу ва ўмовах стацыянару ў шпіталі ў Навінках пад Менскам.
Разгляд касацыйнай скаргі Каваленкі на прысуд Першамайскага суду Віцебску прыпынены да заключэньня псыхіятраў.