Ужо сёньня, 10 красавіка

Беларускі турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е:

У Гомелі – дождж, у іншых рэгіёнах Беларусі сонечна, у Менску і Віцебску – ад мінус 3 да мінус 1 градуса, на астатняй тэрыторыі краіны – ад 0 да +3.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, у офісе руху «За свабоду» (пр. Незалежнасьці, 80, 73) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху». Пачатак у 12.00.

Менск, візыт міністра абароны Ўкраіны Дзьмітрыя Саламаціна.

Дамаск, паводле пляну ўрэгуляваньня сырыйскія сілы бясьпекі павінны быць выведзеныя зь вялікіх гарадоў краіны.

Вашынгтон, публікацыя дакладу МВФ аб стане сусьветнай эканомікі.

* * *
У эфіры Свабоды «Вольная студыя» зь Міхасём Скоблам, «Гамбурскі рахунак» Альгерда Бахарэвіча і «Экспэртыза свабоды» Валера Карбалевіча.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1762 – Шклоў атрымаў герб.

1940 – Ісьляндыя атрымала незалежнасьць ад Даніі.

1972 – падпісаная міжнародная Канвэнцыя аб забароне біялягічнай зброі.

2010 – Авіякатастрофа пад Смаленскам, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Польшчы і яшчэ каля 100 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.

У гэты дзень нарадзіліся:

1899 – Уладзімер Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.

1900 – Гаўрыла Гарэцкі, беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.

1931 – Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца.

1949 – Уладзімер Пруднікаў, літоўскі сьпявак і грамадзка-палітычны дзяяч беларускага паходжаньня.

У гэты дзень памерлі:

2010 – Лех Качынскі, восьмы прэзыдэнт Польшчы, загінуў у авіякатастрофе.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Нельга прыняць прынцып, што пераможаныя павінны гаварыць пра рэчы, ганебныя для іх, а пераможцы – не. Праўда – адна. Праўда, паводле нашай хрысьціянскай думкі, нават самая дрэнная – вызваляе, а не наадварот. Праўда вызваляе, а не прыніжае пры ўмове, што яна тычыцца ўсіх.
Лех Качынскі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Іларыёнаў: «Лукашэнка аслабляе сваё становішча, Крэмль толькі рады гэтаму»

Сілы НАТО зьнішчылі 25 танкаў Кадафі

Эгіпет: пракуратура дапытвае Мубарака