Суд горада Жодзіна вынес вырак былому вязьню Плошчы 23-гадоваму Аляксандру Малчанаву. Судзьдзя Іван Грыневіч прызнаў яго вінаватым у крадзяжы мэталалому на тэрыторыі зачыненага цэху заводу цяжкіх штамповак. За лом коштам 737 тысяч рублёў Малчанаў пакараны 1 годам 6 месяцамі зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, ягоны сябар Арцём Ігнацікаў атрымаў паўтара года зьняволеньня з адтэрміноўкай адбыцьця пакараньня на адзін год.
У апошнім слове Аляксандар Малчанаў сваёй віны ў наўмысным крадзяжы не прызнаў, заявіўшы, што ён з Ігнацікавым 13 студзеня гэтага году зьбіраў безгаспадарныя прадметы на тэрыторыі недабудаванага і закінутага 20 гадоў таму цэху. Паводле ягоных слоў, раней на тэрыторыі цэху людзі зьбіралі мэталалом, і служба аховы нікога не затрымлівала.
Спасылку пракурора на ягоныя 2 судзімасьці, у тым ліку за Плошчу, Малчанаў абверг, заявіўшы, што злачынствы, у якіх яго раней прызналі вінаватым, ніяк не зьвязаныя са спробамі завалодаць чыёйсьці маёмасьцю. Малчанава летась пакаралі трыма гадамі турмы за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 году. Але Лукашэнка яго памілаваў.
«Акрамя гэтага, прапануючы пазбавіць мяне свабоды, дзяржаўны абвінаваўца не ўлічыў, што калі мне прызначаць пазбаўленьне волі, мае непрацаздольныя бацькі застануцца без апекі».
У судовую залю змагла прыйсьці толькі маці Малчанава Галіна Андрэеўна, якая цярпіць на хваробу Паркінсона. Бацька Малчанава Валерый Уладзіміравіч — інвалід, які ня можа пакідаць кватэры.
Але судзьдзя ніяк не ўлічыў гэтыя абставіны, прызначыўшы Аляксандру Малчанаву такое пакараньне, якога і патрабавала пракурор Цанцавіцкая:
«На падставе часткі другой артыкула 205 КК прызначыць Малчанаву Аляксандру Валер’евічу пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў з адбываньнем у папраўчай калёніі строгага рэжыму».
Арцём Ігнацікаў, зь якім Малчанаў зьбіраў мэталалом, быў пакараны ўмоўна — адзін год 6 месяцаў зьняволеньня з адтэрміноўкай адбыцьця пакараньня на адзін год.
Галіна Малчанава заплакала, калі сыну вынесьлі вырак:
«Нічога добрага я не чакала, таму што гэтае памілаваньне — гэта хітры ход. Яны казалі, што ў турме яны нікому не патрэбныя. На свабодзе яны яшчэ больш нікому не патрэбныя. Ён хацеў на ногі ўстаць, а яму не далі. Ніяк. Нідзе нельга было на працу ўладкавацца. Ён сабе сьпіну надарваў... Што гэта ад добрага жыцьця ён гэтае жалеза, гэтае сьмецьце зьбіраў, за якое паўтара года строгага рэжыму атрымаў?»
Адвакат Малчанава Альбіна Дрыга заявіла «Свабодзе», што будзе аспрэчваць гэты вырак у абласным судзе:
«Лічым незаконным, неабгрунтаваным гэты вырак і будзем падаваць касацыйную скаргу».
Другі асуджаны, Арцём Ігнацікаў, паведаміў, што таксама будзе абскарджваць вырак:
«Мне адвакат адразу сказаў, якая прычына гэтага — у тым, што ціск ідзе зьверху з-за Сашы, таму што ў яго была судзімасьць па палітычным артыкуле. У іншым выпадку нас бы ніхто не чапаў».
Арцём назваў Малчанава добрым хлопцам, сябрам, на якога можна здацца:
«Ён станоўчы з усіх бакоў чалавек. Краіна ў нас такая. І суд. Несправядлівы. Будзем абскарджваць».
Праваабаронца Марына Статкевіч распавяла, што першую судзімасьць Малчанаў атрымаў за тое, што закідаў камянямі выбарчы ўчастак пасьля несумленных мясцовых выбараў, у 2010 годзе пратэставаў супраць несправядлівых прэзыдэнцкіх выбараў, за што атрымаў тры гады турмы. Новы тэрмін Малчанава за збор мэталалому Марына Статкевіч называе празьмерным і несправядлівым:
«Чалавек нідзе ня мог уладкавацца на працу... Вельмі сумная гісторыя... Добры хлопец, з добрай сям’і».
Аляксандар Малчанаў нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 году ў Барысаве. Вучыўся ў барысаўскай школе № 22. На пачатку 2000-х быў сябрам руху «Зубр». Працаваў на Барысаўскім рамонтна-мэханічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку», БАТЭ. Вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.
Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году Быў затрыманы 6 студзеня 2011 году ў сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў зьнявазе дзяржаўнага сьцяга, які ён сарваў з будынка КДБ.
2 сакавіка 2011 году судзьдзя Фрунзенскага суду Менску Тацяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 15 Магілёва. 14 верасьня 2011 году быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.
Онлайн-рэпартаж з суду
Адзін дзень палітвязьня 2009-2011
Аляксандар Малчанаў. Партрэт на фоне кратаў
АРХІПЕЛАГ БЕЛАГ
Спасылку пракурора на ягоныя 2 судзімасьці, у тым ліку за Плошчу, Малчанаў абверг, заявіўшы, што злачынствы, у якіх яго раней прызналі вінаватым, ніяк не зьвязаныя са спробамі завалодаць чыёйсьці маёмасьцю. Малчанава летась пакаралі трыма гадамі турмы за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 году. Але Лукашэнка яго памілаваў.
«Акрамя гэтага, прапануючы пазбавіць мяне свабоды, дзяржаўны абвінаваўца не ўлічыў, што калі мне прызначаць пазбаўленьне волі, мае непрацаздольныя бацькі застануцца без апекі».
У судовую залю змагла прыйсьці толькі маці Малчанава Галіна Андрэеўна, якая цярпіць на хваробу Паркінсона. Бацька Малчанава Валерый Уладзіміравіч — інвалід, які ня можа пакідаць кватэры.
Але судзьдзя ніяк не ўлічыў гэтыя абставіны, прызначыўшы Аляксандру Малчанаву такое пакараньне, якога і патрабавала пракурор Цанцавіцкая:
Арцём Ігнацікаў, зь якім Малчанаў зьбіраў мэталалом, быў пакараны ўмоўна — адзін год 6 месяцаў зьняволеньня з адтэрміноўкай адбыцьця пакараньня на адзін год.
Галіна Малчанава заплакала, калі сыну вынесьлі вырак:
Адвакат Малчанава Альбіна Дрыга заявіла «Свабодзе», што будзе аспрэчваць гэты вырак у абласным судзе:
Другі асуджаны, Арцём Ігнацікаў, паведаміў, што таксама будзе абскарджваць вырак:
«Мне адвакат адразу сказаў, якая прычына гэтага — у тым, што ціск ідзе зьверху з-за Сашы, таму што ў яго была судзімасьць па палітычным артыкуле. У іншым выпадку нас бы ніхто не чапаў».
Арцём назваў Малчанава добрым хлопцам, сябрам, на якога можна здацца:
«Ён станоўчы з усіх бакоў чалавек. Краіна ў нас такая. І суд. Несправядлівы. Будзем абскарджваць».
Праваабаронца Марына Статкевіч распавяла, што першую судзімасьць Малчанаў атрымаў за тое, што закідаў камянямі выбарчы ўчастак пасьля несумленных мясцовых выбараў, у 2010 годзе пратэставаў супраць несправядлівых прэзыдэнцкіх выбараў, за што атрымаў тры гады турмы. Новы тэрмін Малчанава за збор мэталалому Марына Статкевіч называе празьмерным і несправядлівым:
«Чалавек нідзе ня мог уладкавацца на працу... Вельмі сумная гісторыя... Добры хлопец, з добрай сям’і».
Your browser doesn’t support HTML5