Судзьдзя Іван Грыневіч вынес вырак Аляксандру Малчанаву — 1 год 6 месяцаў строгага рэжыму, Арцёму Ігнацікаву — 1 год 6 месяцаў з адтэрміноўкай выкананьня выраку на 1 год.
12.35 Асуджаны Арцём Ігнацікаў, якому далі ўмоўны тэрмін паўтары гады з адтэрміноўкай, сказаў, што вырак будзе абскарджваць, лічыць яго несправядлівым, што яго і Аляксандра Малчанава перасьледавалі толькі таму, што Аляксандар раней быў асуджаны за Плошчу.
«Гэта праз гэты палітычны ціск зьверху, іначай гэтай справы не было б, нас бы не чапалі. 800 тысяч, паўтара гады строгага рэжыму — гэта вельмі сурова», — сказаў Ігнацікаў.
Маці Аляксандра Малчанава атрымала ад судзьдзі дазвол на спатканьне з сынам цягам дзесяці сутак, — упершыню пасьля арышту.
12.00 Адвакат Малчанава заявіла, што будзе абскарджваць прысуд, бо лічыць яго жорсткім і несправядлівы.
Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачваньня ад камэнтароў адмовілася.
11.50 Судзьдя чытае вырак: «Суд устанавіў, што 13 студзеня абвінавачаныя скралі лом чорных мэталяў на тэрыторыі недабудаванага цэху Заводу цяжкага штампаваньня. Падсудныя не прызналі сваёй віны, але віна даказаная сабранымі па справе сьведчаньнямі».
Маці Малчанава заплакала.
Сам Малчанаў сказаў, што разумее вырак. Пытаньняў у яго няма.
10.10 Адвакатка Альбіна Дрыга паведаміла журналістам, што на папярэднім паседжаньні з апошнім словам выступіў Ігнацікаў. Ён заявіў, што раскайваецца ў тым, што зрабіў.
Дрыга адзначае, што пазову пра матэрыяльныя страты ад заводу няма.
Сума стратаў— 737 тысячаў рублёў. Абвінавачаныя сплацілі гэтыя грошы.
10.00 Судзьдзя пайшоў у дарадчы пакой. Перапынак.
9.56 Судзьдзя даў слова Малчанаву.
«Я хачу заявіць, што абвінавачваньне неабгрунтаванае і несправядлівае (...) Мы зьбіралі нічыйныя прадметы (..) Шмат сьведкаў пацьвердзіла, што і раней на тэрыторыі цэху людзі зьбіралі матэлялём. І служба аховы нікога не затрымлівала.
Пра тое, што мэталічныя адкіды, зьяўляюцца абсталяваньнем прадпрыемства, у часе сьледзтва даказана не было. Таму прадметы, у крадзяжы якіх нас абвінавачваюць, зьяўляюцца сьмецьцем.
Пра тое, што дзяржаўны абвінаваўца аднабакова падышоў да маёй асобы сьведчыць ягоная заява, што я не стаў на шлях выпраўленьня. Гэтыя заявы дзяржаўны абвінаваўца спрабаваў аргумэнтаваць наяўнасьцю у мяне двух судзімасьцяў. Лічу, што злачынствы, у якім мяне раней прызналі вінаватым, ніяк не зьвязаныя са спробамі завалодаць чыёйсьці маёмасьцю.
Акрамя гэтага, прапануючы пазбавіць мяне свабоды, дзяржаўны абвінаваўца не ўлічыў, што калі мне прызначаць пазбаўленьне волі, мае непрацаздольныя бацькі застануцца без апекі.
Высокі суд, я спадзяюся, што вы ўсебакова разгледзіце ўсе доказы і вынесіце справядлівае рашэньне».
9.48 Малчанава прывезьлі ў суд. Яго прыйшлі падтрымаць маці, сябры. За працэсам назіраюць праваабаронцы. У судзе таксама зьявіўся другі абвінавачаны Арцём Ігнацікаў.
Справу Малчанава-Ігнацікаў вядзе судзьдзя Іван Грыневіч. Разгляда наступнай справы ў Грыневіча заплянаваны на 11.30.
Старэйшы памочнік пракурору Жодзіна Цінцевіцкая просіць пакараць Малчанава 1,5 гадамі калёніі строгага рэжыму, а другога фігуранта крымінальнай справы Арцёма Ігнацікава 1,5 гадамі ўмоўна.
Малчанава і Ігнацікава вінавацяць у крадзяжы металялёму з тэрыторыі жодзінскага Кавальскага заводу цяжкіх штамповак.
Працэс пачаўся 2-га красавіка.
Малчанаў знаходзіцца ў Жодзінскай турме, Ігнацікаў — пад падпіскай пра нявыезд.
Аляксандар Малчанаў — нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 г. у Барысаве. Вучыўся ў
барысаўскай школе № 22. У пачатку 2000-х быў сябрам руху «Зубр». Працаваў на Барысаўскім рамонтна-мэханічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку», БАТЭ. Вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.
Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. Быў затрыманы 6 студзеня 2011 г. у сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў зьнявазе дзяржаўнага сьцяга, які ён сарваў з будынку КДБ.
2 сакавіка 2011-га судзьдзя Фрунзэнскага суду Менску Тацяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 15 Магілёву. 14 верасьня 2011 году ён быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.
Аляксандар Малчанаў. Партрэт на фоне кратаў
АРХІПЕЛАГ БЕЛАГ