Бураўкін: Абыякавасьць грамадзтва мяне ўразіла

Your browser doesn’t support HTML5

Онлайн-канфэрэнцыя з Генадзем Бураўкіным

На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з сустаршынём Усебеларускага зьезду за незалежнасьць, паэтам Генадзем Бураўкіным.
Сустаршыні Ўсебеларускага зьезду за незалежнасьць, які адбыўся 12 гадоў таму — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч выступілі з заклікам падтрымаць ідэю правядзеньня новага агульнанацыянальнага форуму, якую выказаў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.

Чаму зараз зноў стала актуальнай ідэя Ўсебеларускага зьезду? У якой форме можа прайсьці гэты форум? Пра што зараз піша вершы паэт Бураўкін?

На гэтыя ды любыя іншыя вашы пытаньні адказвае надзвычайны і Паўнамоцны Пасол, дэпутат Вярхоўнага Савету, ляўрэат дзяржаўнай прэміі Генадзь Бураўкін.

Чытаць пытаньні і адказы можна ТУТ.