Чэргі, спрэчкі і штурханіна ў крамах за таньнейшае мяса і так званае «сацыяльнае» малако — звычайная зьява ў многіх рэгіёнах. Каб не даводзіць пакупнікоў да бойкі, мясцовыя ўлады абмяжоўваюць продаж найбольш запатрабаваных харчоў у адны рукі або ўвогуле не завозяць такія прадукты ў крамы.

У гомельскім супэрмаркеце «Эўраопт» ёсьць у продажы малако гомельскіх вытворцаў, а таксама зь Берасьця й Горадні. Пры розных назвах гатовага прадукту і яго якасьці кошт малака — ад чатырох з паловай тысяч рублёў.
Сталая наведвальніца супэрмаркету спадарыня Людміла апавядае:
«Я хаджу амаль кожны дзень. Шукаю малако тлустасьцю 1,5 альбо 2 працэнты — яго няма. Паўтарапрацэнтнага не знаходжу, бывае 2-працэнтнае. А ў асноўным — 3,6 працэнта ці 3,8. Дык яно па 4 тысячы 550, па 4 тысячы 700 рублёў».
Кабета кажа, што людзі, якія жывуць на праспэкце Кастрычніка, вуліцы Багдана Хмяльніцкага часьцяком ідуць на рынак «Быхаўскі», куды з прадпрыемства «Малочныя прадукты» прывозяць таньнейшае малако. Але яго хутка разьбіраюць:
«Яшчэ машыны няма, а чарга ўжо чакае…»
«Там павільён такі, шапік — і туды прывозяць проста з гармалзаводу. Але чарга. Яшчэ машыны няма, а чарга ўжо чакае».
Апоўдні ля шапіка «Малочныя прадукты» людзі ўсё яшчэ стаяць у чарзе, але таннага малака няма. Проста яно тут на 150–200 рублёў таньнейшае, чым у навакольных стацыянарных крамах.
Унівэрсам «Родная старана» на праспэкце Кастрычніка таксама ня можа прапанаваць пэнсіянэрам удосталь так званага «сацыяльнага малака».
Адміністратарка ўнівэрсаму сьцьвярджае, што «Малочныя прадукты» ды іншыя вытворцы таннае малако даюць у абмежаванай колькасьці — калі 60, а калі й 45 літраў. Нібыта хапае. Аднак пакупнікі не пагаджаюцца, кажуць, што тлустае малако перад спажываньнем разбаўляюць дома вадою.
«Малако тлустасьцю 1,5% — вітамінізаванае, а таму каштуе, як і тлусьцейшае — звыш 4-х тысяч рублёў»
Спадарыня Люба: «Раней я заўсёды брала паўтарапрацэнтнае, бо тлустае мне нельга, у мяне печань хворая. І я брала паўтарапрацэнтнае, а потым яго ня стала. І сёньня няма. Апошнім часам я яго не заўважаю, таму бяру тлустасьцю 3,6, а потым дома разбаўляю вадою».
Пакуль мы гутарылі, у гандлёвую залю прывезьлі 2 скрыні паўтарапрацэнтнага малака пад назвай «Калінка», але вітамінізаванага. І каштуе яно гэтаксама, як і тлусьцейшае — звыш 4 тысяч.
Малако для дзяцей падаражэла ў 2 разы
Маладая маці з 2-гадовым сынам скардзіцца, што апошнім часам у два разы падаражэла малако для дзяцей, якое вырабляюць у Рагачове. За 200-грамавую пушачку трэба заплаціць 1800 рублёў.
Сьвіная выразка ўжо каштуе амаль 52 тысячы рублёў за кіляграм, а ялавічына — 73 тысячы
З-за высокіх цэнаў гараджане сталі адмаўляцца ад мяса. У фірмовай краме № 3 саўгаса-камбінату «Сож» больш-менш танная толькі парасяціна — 28 тысяч, а сьвіная выразка каштуе ўжо амаль 52 тысячы.
Шапік «Аблгандальсаюзу» на тым жа рынку «Быхаўскім» ялавічыну прадаваў наагул па 73 тысячы за кіляграм.
Штораніцы фірмовыя крамы мясакамбінатаў на Віцебшчыне «штурмуюць» ахвотныя набыць нешта таньнейшае.
Спадар Сяргей неспадзявана стаў сьведкам штурханіны па субпрадукты ў віцебскай краме «Кумпячок»:
«Жанчыны ў норкавых шапках і футрах рвалі адна адну за рагу, якое па 8 ці 9 тысяч за кілё! Яго даюць па кілё-два на рукі, і вось гэтыя жанчыны біліся! Мне аж сьмешна стала. А прывозяць тое рагу па 30–40 кілё ў краму, кідаюць, як сабакам, а іншыя аддзелы — пустыя!»
«Бяру курыныя вантробы па 12 тысяч за кг, бо сама тушка каштуе 34 тысячы»
Аршанскі пэнсіянэр спадар Юры цалкам разумее тых жанчын, што біліся за субпрадукты. Ён ходзіць у фірмовую краму мясакамбінату, што па вуліцы Шклоўскай, каб набыць чаго таньнейшага:
«Я ўчора пайшоў — жонка таксама сказала, каб таннага чаго набыць… Дык там адны куры, а каб філей ці сечанае мяса — такога даўно няма! Бываюць такія ванначкі, дзе набор — нырка, сэрца, пячонка. Усё кавалачкамі, па 12 тысяч за кіляграм. І я, вядома ж, бяру! Бо чым курыцу браць па 34 тысячы за кіляграм, дык лепей гэткае — па 12 тысяч. І ўсе людзі такое бяруць! А ўжо б’юцца па-сапраўднаму, калі таннае малако прывозяць!»
Традыцыйная зьява ў Віцебску: бойкі і штурханіна ў чарзе за «сацыяльнае малако»
Бойкі і штурханіна ў чэргах па так званае «сацыяльнае» малако — ужо традыцыйная зьява. Назіраць яе можна ў любым рэгіёне вобласьці, але асабліва дэфіцыт танных малочных прадуктаў адчуваецца там, дзе няма ўласнага малаказаводу. Да прыкладу, у Верхнядзьвінску, кажа тамтэйшая жыхарка Валянціна Болбат:
«У нас даўно людзі стаяць у чэргах па таннае малако. У нас жа свайго няма, нам усё завозяць. Як наш завод перавялі на вытворчасьць сыроў, то малака, тварагу і сьмятаны ня стала. Усё завозяць — і з Полацку, і „Савушкін прадукт“, і адкуль толькі не вязуць!»
Такім чынам, «сацыяльнага» малака ў Верхнядзьвінск трапляе зусім мала. А бывае й так, што не ўдаецца набыць і «дарагое». Абураныя мясцовыя жыхары напісалі калектыўны ліст у раёнку «Дзьвінская праўда». І праз газэту ім адказалі: маўляў, ва ўсім вінаватыя пастаўшчыкі, якія ня хочуць вазіць у Верхнядзьвінск танныя малако і тварог, а таксама і самі пакупнікі, што імкнуцца набыць малочныя прадукты «на запас».
Як рэагуюць пажылыя людзі ў Горадні на рэзкае падвышэньне цэнаў на прадукты?
Першы спадар: «Я вам скажу: а што мы, просты народ, зробім? Гэта чыноўнікі павінны думаць наконт падвышэньня цэнаў. Народ трэба на мітынгі выклікаць, а ў нас Лукашэнка забараніў усякія мітынгі праводзіць, вось у чым пытаньне. Мая думка такая: трэба другую рэвалюцыю рабіць. Ужо з глузду зьехаць можна ад цэнаў. Я сёньня ў краму хадзіў: вэнджаныя каўбасы так падаражэлі, іх простае насельніцтва больш не бярэ. Ну ёлкі-палкі!»
Другі спадар: «Пра гэта няма сэнсу гаварыць. Хто рады, калі цэны растуць? Што чалавек адзін тут зробіць?»
Трэці спадар: «Людзі могуць зрабіць, яны павінны змагацца, каб цэны не былі такія вялікія. Забараніў ён — гэта адно, але выходзіць трэба, нешта вырашаць».
Другі спадар: «Народ будзе цярпець, таму што іншага выйсьця няма».
Спадарыня: «Наш народ прывыкшы цярпець, і ўвесь час цярпім, цярпім, такія цэны ў крамах».
Другі спадар: «Калі выйсьці на вуліцу, то парвуць на часткі. Хто парве? Вядома — хто! Хто будзе супраць мітынгу».
Спадарыня: «Міліцыя схопіць…»
Праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч яшчэ ў лютым гэтага году спрабаваў высьветліць, чаму на паліцах гарадзкіх крамаў цяжка ўбачыць таннае малако:
«Адказ я атрымаў. У ім пэўныя лічбы прыводзіліся, але ў прынцыпе нічога канкрэтнага не было».
Карэспандэнт: «Зараз сытуацыя паўтараецца?»
«Так, і ў Барысаве на краме зьявілася аб’ява, што тутэйшы малочны камбінат спыняе вытворчасьць малака па сацыяльных цэнах».
Карэспандэнт: «Якую выснову вы зрабілі са свайго звароту да мясцовага прадпрыемства?»
«Я так мяркую, што нашы людзі будуць таўчыся за малаком, якое ёсьць у крамах, і бурчэць незадаволена, а чыноўнікі будуць рабіць тое, што захочуць… У нашай краіне, дзе людзі за 18 апошніх гадоў пры Лукашэнку прызвычаіліся не абараняць свае правы, цяпер магчыма ўсё…»
У адміністрацыі ААТ «Барысаўскі малочны камбінат» адмовіліся адказваць на пытаньні карэспандэнта «Свабоды». Жанчына з адміністрацыі заявіла:
«Прыяжджайце на камбінат, запісвайцеся на прыём да дырэктара — і тады атрымаеце патрэбную інфармацыю…»
Эканаміст Леанід Заіка: «Гэты ўрок сацыяльна-эканамічнага пляну карысны для насельніцтва Беларусі».
Па словах Леаніда Заікі, цяпер «пакупніцкая здольнасьць беларусаў у 3 разы меншая, чым у Расеі. Таму малочным прадпрыемствам з рэгіёнаў найбольш выгадна прадаваць сваю гатовую прадукцыю менавіта ў Расею. А цяпер нават і ва Ўкраіне малочная прадукцыя прадаецца вельмі добра. Гэта — эканамічная заканамернасьць. Сельская гаспадарка, а таксама малочныя заводы й камбінаты выкарыстоўваюць цяперашнюю сытуацыю, каб палепшыць сваё фінансавае становішча. Застаецца спадзявацца, што гаспадаркі і прадпрыемствы больш заробяць на экспарце, пасьля чаго дабрабыт беларусаў палепшыцца і таннае малако адыдзе ў мінулае. Акрамя таго, насельніцтва мусіць разумець, што ў сьнежні 2010 году яно галасавала, сярод іншага, і за будучыя цэны на малако…».
Гомельшчына

Віцебшчына

Гарадзеншчына
Як рэагуюць пажылыя людзі ў Горадні на рэзкае падвышэньне цэнаў на прадукты?
Першы спадар: «Я вам скажу: а што мы, просты народ, зробім? Гэта чыноўнікі павінны думаць наконт падвышэньня цэнаў. Народ трэба на мітынгі выклікаць, а ў нас Лукашэнка забараніў усякія мітынгі праводзіць, вось у чым пытаньне. Мая думка такая: трэба другую рэвалюцыю рабіць. Ужо з глузду зьехаць можна ад цэнаў. Я сёньня ў краму хадзіў: вэнджаныя каўбасы так падаражэлі, іх простае насельніцтва больш не бярэ. Ну ёлкі-палкі!»
Другі спадар: «Пра гэта няма сэнсу гаварыць. Хто рады, калі цэны растуць? Што чалавек адзін тут зробіць?»
Трэці спадар: «Людзі могуць зрабіць, яны павінны змагацца, каб цэны не былі такія вялікія. Забараніў ён — гэта адно, але выходзіць трэба, нешта вырашаць».
Другі спадар: «Народ будзе цярпець, таму што іншага выйсьця няма».
Спадарыня: «Наш народ прывыкшы цярпець, і ўвесь час цярпім, цярпім, такія цэны ў крамах».
Другі спадар: «Калі выйсьці на вуліцу, то парвуць на часткі. Хто парве? Вядома — хто! Хто будзе супраць мітынгу».
Спадарыня: «Міліцыя схопіць…»
Меншчына