Шэраг праваабаронцаў і дзеячаў культуры накіравалі прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву зварот з просьбай аб памілаваньні тых, хто ўваходзіць у так званы «сьпіс палітвязьняў».
Лідэр руху «За правы чалавека» Леў Панамароў заявіў агенцтву Інтэрфаксу, што грамадзкія дзеячы просяць прэзыдэнта Расіі памілаваць асуджаных, якія фігуруюць у так званым «сьпісе Балотнай». Гэты сьпіс быў перададзены расійскаму кіраўніцтву членамі аргкамітэта масавага мітынгу пратэсту на Балотнай плошчы 4 лютага. Сярод іх, у прыватнасьці, былыя суўладальнікі ЮКОСа Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў.
Зварот да Мядзьведзева падпісалі больш за 20 чалавек, у тым ліку праваабаронцы Людміла Аляксеева, Леў Панамароў, Сьвятлана Ганушкіна, пісьменьнікі Барыс Стругацкі і Ўладзімер Вайновіч, акторы Сяргей Юрскі, Лія Ахеджакава, рэжысэр Эльдар Разанаў, літаратуразнаўца Марыета Чудакова.
Днямі Мядзьведзеў адхіліў рэкамэндацыі па працэдуры памілаваньня, якія перадала яму прэзыдэнцкая Рада па правах чалавека. Сябры рады ўказвалі на тое, што кіраўнік дзяржавы мае права памілаваць любога зьняволенага, не чакаючы ад яго просьбы аб памілаваньні. Аднак, Мядзьведзеў з такой высновай не пагадзіўся, зазначыўшы, што не разумее, чаму павінен мілаваць чалавека, які пра гэта не прасіў.