Кіраўнік незалежнага прафсаюзу «Граніту» Алег Стахаевіч судзіцца з прадпрыемствам з-за свайго звальненьня. Падтрымаць Стахаевіча ў Лунінецкі раённы суд прыехалі каля 40 чалавек.
Пазоў у абарону Алега Стахаевіча быў накіраваны ў Лунінецкі суд Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў. Асноўны аргумэнт пазоўнікаў — той, што Алегу Стахаевічу не прапанавалі іншай працы. Звальненьне, як кажа Стахаевіч, адбылося з парушэньнямі, бо яго своечасова не азнаёмілі з адпаведным загадам.
Акрамя таго, працадаўца не апавясьціў пра звальненьне Беларускі незалежны прафсаюз, сябрам якога ёсьць спадар Стахаевіч.
Як распавёў звольнены кіраўнік незалежнага прафсаюзу, вядзе паседжаньне старшыня Лунінецкага суду Васіль Бельскі. Адказчыка прадстаўляе юрыст «Граніту»:
«Адказчык — бачна, што дадзена яму каманда ні на якія саступкі не ісьці. Усюды ён ідзе ў адмову, ніякіх хадайніцтваў не падтрымлівае. Нават простыя, элемэнтарныя, як пра выклік сьведкі, якога мы маем. Бачна, што ён проста віньцік сыстэмы».
Спадар Стахаевіч кажа, што на дадзены момант ён бачыць шанцы на перамогу:
«На гэтую хвіліну ўжо можна казаць, што справа выйграна. Усё будзе залежаць ад прыняцьця рашэньня судзьдзёй».
Сакратар незалежнага прафсаюзу Анатоль Літвінка, па адукацыі юрыст, таксама на працэсе. Ён так камэнтуе сёньняшняе паседжаньне:
«Адказчык, на наш погляд, не аргумэнтуе сваю пазыцыю. Усё на лякальных дакумэнтах, лякальнага характару ў яго. Суд не задаволіў нашае хадайніцтва аб прадстаўленьні штатнага раскладу „Граніту“. Бо для нас гэта мае вельмі вялікае значэньне. Бо мы лічым, што пры звальненьні Алегу Стахаевічу былі прадстаўленыя ня ўсе вакансіі».
Падтрымаць Алега Стахаевіча прыехалі каля 40 чалавек. Разам зь імі і кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
Алега Стахаевіча звольнілі з «Граніту», пазбавіўшы перад гэтым правоў кіроўцы. Ён працаваў кіроўцам «БелАЗу». Пры звальненьні кіраўніку незалежнага прафсаюзу не прапанавалі ніякай іншай пасады на «Граніце», нягледзячы на тое, што ён мае адмысловую адукацыю для горназдабыўнога прадпрыемства.
Працяг суду прызначаны на 11 красавіка.