Чаму Літвінковіча не пусьцілі на беларускую эстраду?

29-гадовы Яўген Літвінковіч выступіў на ўкраінскім шоў «Украіна мае талент» зь песьняю «Sweet People», якую сьпявачка Alyosha прэзэнтавала на «Эўрабачаньні-2010». Заля пляскала беларусу стоячы, а сябры журы прызналі, што Яўген песьню выканаў лепей.


http://www.youtube.com/embed/0eoWTTWVIJ8

Саліст студыі Жодзінскага гарадзкога Дома культуры ў сябе на радзіме неаднаразова спрабаваў прабіцца на вялікую сцэну, але пасьля чарговага расчараваньня вырашыў заняцца бізнэсам.

Карэспандэнты «Белсату» распыталі жыхароў Жодзіна, чаму іхны зямляк Яўген Літвінковіч, які стаў зоркаю папулярнага ўкраінскага шоў, ня змог прабіцца на беларускую эстраду.

http://www.youtube.com/embed/dBU5AboHok8

Яўген Літвінковіч называе сябе са сьмехам: «Індывідуальны прадпрымальнік, які яшчэ і сьпявае». Чытайце інтэрвію «Салідарнасьці» зь Літвінковічам.